Мемарыял «Сангмі» () — мемарыяльны комплекс, размешчаны ў вёсцы Тукунг, камуна Цінькхэ, правінцыя Куангнгай. Прысвечаны разні ў сельскай абшчыне Сангмі, здзяйсненай амерыканскімі вайскоўцамі ў ходзе В’етнамскай вайны.
Гісторыя Раніцай 16 сакавіка 1968 года амерыканскія вайскоўцы ў складзе двух рот аператыўнай групы «Баркер» здзейснілі рэйд супраць сіл В’етконга ў Сангмі. Салдаты загналі ў кут насельніцтва, у асноўным жанчын, дзяцей і старых, а затым пачалі расстрэльваць іх, спальваць хаціны і знішчаць свойскую жывёлу. Усяго было забіта 504 мірных жыхара.
У 1978 годзе ў памяць аб гэтых падзеях быў створаны мемарыяльны комплекс.
У красавіку 1979 года Міністэрства культуры, спорту і турызму В’етнама прысвоіла аб’екту статус нацыянальнай рэліквіі. У 2002 годзе комплекс прызнаны асабліва важнай нацыянальнай рэліквіяй.
У 2003 годзе ўлады краіны вылучылі 11,7 млрд донгаў на рэстаўрацыю і мадэрнізацыю мемарыяла.
Размяшчэнне Знаходзіцца на шашы 24B, якая вядзе да порта Сакі-Дунг-Кват, за 3 км на захад ад марскога курорта Мікі, за 13 км на паўночны ўсход ад цэнтра горада Куангнгай.
Галерэя
Літаратура Sơn Mỹ 30 năm nhìn lại - Viện sử học Việt Nam xuất bản năm 1998. Di tích và thắng cảnh Quảng Ngãi - Sở Văn hóa thông tin Quảng Ngãi xuất bản năm 2001.
Спасылкі Quảng Ngãi tổ chức lễ tưởng niệm 504 nạn nhân bị thảm sát 16/03/1968 50.300 lượt khách tham quan Khu Chứng tích Sơn Mỹ năm 2007 Thông tin về Sơn Mỹ Di tích lịch sử Sơn Mỹ Dân Mỹ Lai nhớ một người Mỹ Tỉnh Quảng Ngãi, Việt Nam năm 1968 qua báo nước ngoài Web Bộ Văn hóa thông tin Trò chuyện với trợ lý kỹ thuật của Oliver Stone, bà Phùng Lệ Lý
Катэгорыя:Масавае забойства ў Сангмі Катэгорыя:Мемарыяльныя комплексы Катэгорыя:З’явіліся ў 1978 годзе