Макс Вебер (; — ) — польска-амерыканскі жывапісец яўрэйскага паходжання, які працаваў у стылі кубізму.
Біяграфія Нарадзіўся ў Беластоку. Ва ўзросце 10 гадоў эміграваў з бацькамі ў ЗША. Вывучаў мастацтва ў Інстытуце Прата ў Брукліне ў Артура Уізлі Доу.
У 1905 годзе Вебер назапасіў дастаткова грошай, каб паехаць у Парыж і вучыцца там у Акадэміі Жуліяна, Акадэміі Каларосі і Гранд-Шам’ер. У 1908 годзе навучаўся таксама ў парыжскай Школе Маціса. У гэты перыяд ён наведваў салон Гертруды Стайн і быў блізкім сябрам Анры Русо. На яго творчасць вялікі ўплыў аказалі працы Пікасо і Брака.
У 1909 годзе ён вярнуўся ў ЗША, дзе зблізіўся з нью-ёркскімі авангардыстамі і выстаўляўся ў Галерэі 291 Альфрэда Стыгліца. У перыяд з 1909 па 1917 год ён стварыў многія з лепшых сваіх твораў (пераважна гарадскія краявіды, у якіх імкнуўся перадаць рух і бурны рытм амерыканскага жыцця). У шэрагу прац адчуваецца ўплыў кубізму і фавізму.
Пасля 1917 жывапіс Вебера эвалюцыянаваў у бок фігуратыўнасці, хоць ён працягваў эксперыменты з колерам і формай. У апошнія 20 гадоў жыцця ў яго творчасці значнае месца займала яўрэйская (у прыватнасці, хасідская) тэматыка.
Творчасць Вебера аказала вялікі ўплыў на раннія працы Марка Роткі, які быў яго вучнем.
Катэгорыя:Постаці кубізму Катэгорыя:Мастакі ЗША XX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі-экспрэсіяністы Катэгорыя:Мастакі-абстракцыяністы Катэгорыя:Яўрэйскія мастакі