«The Battle Hymn of Lt. Calley» () — амерыканская песня 1971 года з вакалам Тэры Нельсана і музыкай групы «C-Company».
Гісторыя Песня была напісана ў красавіку 1970 года Джуліанам Уілсанам і Джэймсам М. Смітам з горада Масл-Шолс, штат Алабама. У лістападзе таго ж года выдавецтва Quickit Publishing выпусціла некалькі асобнікаў. У сакавіку 1971 года Шэлбі Сінглтан, выдавец Harper Valley PTA, атрымаў правы на твор і выпусціў новы запіс пад сваім лэйблам Plantation Records. Усяго за чатыры дні было прададзена больш за мільён копій сінгла, і 15 красавіка Амерыканская асацыяцыя гуказапісвальных кампаній прысвоіла яму Залаты дыск.
Змест Песня пастаўлена на матыў «Баявога гімна Рэспублікі». Яна распавядае пра гісторыю лейтэнанта Уільяма Кэлі, які ў сакавіку 1971 года быў асуджаны за забойства мірных жыхароў у Сангмі. У песні абмяркоўваюцца розныя меркаванні аб вайне ў В’етнаме. Песня пачынаецца з дзяцінства Кэлі і як ён, будучы яшчэ маленькім дзіцём, марыў удзельнічаць у вайне і змагацца за сваю краіну. Паводле тэксту, у той час многія амерыканцы лічылі забойства на вайне няправільнымі: «яны зрабілі з мяне злыдня» (). Затым песня распавядае аб В’етнаме, дзе салдаты ЗША гінулі ў засадах праціўніка. Пад канец заяўляецца, што Кэлі не вінаваты; ён толькі выконваў загады і спачатку вайсковец лічыў гонарам змагацца, хоць у гэтым не было сэнсу.
Лірычны аповяд Песня пачынаецца з ідэалізаванага выдуманага аповяду аб дзяцінстве Кэлі. Затым Нельсан кажа Кэлі, апісваючы сябе як забытага салдата, пакрыўджанага на антываенных дэманстрантаў і палітыкаў, якія адмаўляюцца ад перамог на поле бою за сталом перамоваў. Затым Кэлі дае ілжывую справаздачу аб працяглай і наўмыснай разні мірных жыхароў у Сагнмі як аб спадарожнай шкодзе на поле бою, выкліканай стральбой ворага, што хаваецца за мірных жыхароў.
Значэнне «The Battle Hymn of Lt. Calley» заахвоціў многіх іншых аўтараў. Пад натхненнем песні было напісана больш за 90 іншых твораў пра лейтэнанта Кэлі і разню ў Сангмі. Менавіта «The Battle Hymn of Lt. Calley» Тэры Нэльсана стаў самай вядомай песняй у абарону лейтэнанта.
Згадванне Песня згадваецца ў рамане Хантэра Томпсана «Страх і агіда ў Лас-Вегасе».
У чартах Чарты (1971)ПазіцыіU.S. Billboard Hot 10037U.S. Billboard Hot Country Singles49
Катэгорыя:Масавае забойства ў Сангмі Катэгорыя:Песні паводле алфавіта Катэгорыя:Музыка ЗША Катэгорыя:Песні XX стагоддзя Катэгорыя:Музычныя творы 1970 года Катэгорыя:Музычныя творы 1971 года