Станіслаў Мацкевіч ( гербу Божаволя; 18 снежня 1896 — 18 лютага 1966 года) — польскі юрыст, выдавец і пісьменнік, кансерватыўны палітычны журналіст. Быў звязаны з нефармальнай групай памешчыкаў, так званых Крэсовых зубраў, манархіст. У 1922–1939 гадах рэдактар штодзённіка «Слова» ў Вільні. У 1939 годзе з пачаткам Другой сусветнай вайны пакінуў краіну і паехаў праз Літву ў Францыю. У 1954–1955 гадах старшыня ўрада Польшчы ў выгнанні. Вярнуўся ў Польшчу ў 1956 годзе.
Літаратура Раюк, А. Р. Этнакультурныя працэсы і палітыка ў Заходняй Беларусі ў 1921—1939 гг. у праграмах і рэаліях «віленскіх кансерватаў» / А. Р. Раюк // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі / Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі; навук. рэд. А. І. Лакотка. — Мінск : Права і эканоміка, 2023. — Вып. 33. — С. 296—306. Szpoper, D. Gente Lithuana, Natione Lithuana. Myśl polityczna i działalność Konstancji Skirmuntt (1851—1934) / D. Szpoper. — Gdańsk : Arche, 2009. — 487 s. Szpoper, D. Sukcesorzy Wielkiego Księstwa. Myśl polityczna i działalność konserwatystów polskich na ziemiach litewsko-białoruskich w latach 1904—1939 / D. Szpoper. — Gdańsk : Arche, 1999. — 357 s.