Плоткі (Rutilus) — род прамянёвапёрых рыб сямейства карпавых.

Біялагічнае апісанне

Даўжыня да 70 см, маса да 8 кг (у плоткі звычайнай да 25 см і 1800 г). Луска буйная. Вочы жаўтавата-аранжавыя, з чырвонай плямкай у верхняй частцы.

Арэал Выдзяляецца каля 10 відаў, шмат падвідаў. Пашыраны ў прэсных і саланаватых водах Еўропы, Азіі і Паўночнай Амерыкі. Плотка сустракаецца па ўсёй Еўропе да ўсходу ад Паўднёвай Англіі і Пірэнеяў і на поўнач ад Альпаў; у рэках і азёрах Сібіры, у басейнах Каспійскага і Аральскага мораў. Існуюць чародныя жылыя, паўпрахадныя і прахадныя формы, у т.л. выразуб, вобла, таран. На тэрыторыі Беларусі распаўсюджана плотка звычайная; жыве ў азёрах, рэках, вадасховішчах.

Экалогія

Кормяцца планктонам, бентасам.

Выкарыстанне

Аб’екты промыслу.

Катэгорыя:Карпавыя