Таццяна Валер’еўна Бялан (нар. , Мінск) — беларуская гімнастка, сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў 2000 года па мастацкай гімнастыцы ў групавым мнагаборстве, чэмпіёнка свету 1998 года ў групавым мнагаборстве. Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (1998).

Біяграфія Нарадзілася 10 лістапада 1982 года ў Мінску.

Ва ўзросце 11 гадоў стала майстрам спорту. Першым поспехам Таццяны стала перамога на чэмпіянаце свету ў 1998 годзе ў групавым мнагаборстве. У 1999 годзе Таццяна ў складзе каманды заваявала бронзавыя медалі на чэмпіянаце свету ў камандным мнагаборстве і групавых практыкаваннях з абручамі і стужкамі, а таксама сярэбраны медаль у практыкаваннях з 5 мячамі.

На Алімпійскіх гульнях 2000 года каманда Беларусі ў склад якой увайшлі Таццяна Ананька, Таццяна Бялан, Ганна Глазкова, Ірына Ільянкова, Марыя Лазук, Вольга Пужэвіч заваявала сярэбраны медаль у групавым практыкаванні.

Пасля Алімпійскіх гульняў Таццяна пакінула вялікі спорт, працавала ў танцавальным шоу ў Кітаі да 2008 года, пасля чаго стала трэнерам у школе алімпійскага рэзервуГде вы теперь, кто вам целует пальцы?.

Узнагароды Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (1998).

Катэгорыя:Гімнасткі (мастацкая гімнастыка) Беларусі Катэгорыя:Гімнасты на летніх Алімпійскіх гульнях 2000 года Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2000 года Катэгорыя:Заслужаныя майстры спорту Рэспублікі Беларусь