Яўген Гулецкі (нар. ) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Віцебск».

Клубная кар’ера Пачынаў займацца футболам у маладзечанскай ДЮСШ-4, пасля таксама навучаўся ў Акадэміі АБФФ. На юнацкім узроўні выступаў на пазіцыі нападніка, пасля апусціўся на месца паўабаронцы. У 2018 годзе стў іграком клуба «Энергетык-БДУ» ў Першай лізе, стаў часам выхадзіць на замену. У пачатку 2019 года рыхтаваўся да новага сезона са сталічным клубам, аднак у сакавіку пакінуў яго і далучыўся да дубля барысаўскага БАТЭ, дзе стаў адным з асноўных ігракоў дапамог камандзе выйграць першынство дублёраў у 2019 годзе.

У лютым 2020 года разам з шэрагам іншых дублёраў барысаўчан быў аддадзены ў арэнду ў дзяржынскі «Арсенал». У хуткім часе замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У кастрычніку 2020 быў выкуплены «Арсеналам» і стаў іграком клуба на трывалай аснове. У гэты час стаў выступаць на пазіцыі абаронцы.

У лютым 2021 года падпісаў кантракт з брэсцкім «Рухам», аднак застаўся ў «Арсенале» на правах арэнды. Па выніках сезона 2021 дапамог дзяржынскаму клубу выйсці ў Вышэйшую лігу. У снежні 2021 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў «Рух». У пачатку 2022 года рыхтаваўся да новага сезона разам з «Рухам», аднак у сакавіку, пасля таго як брэсцкі клуб зняўся з Вышэйшай лігі, зноў далучыўся да «Арсенала», які неўзабаве аформіў новае арэнднае пагадненне. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 20 сакавіка 2022 года ў матчы першага тура супраць «Гомеля» (1:2), калі выйшаў на замену ў другім тайме. У маі канчаткова пакінуў «Рух» і стаў іграком дзяржынскага клуба на трывалай аснове.

У студзені 2023 года, пасля таго як «Арсенал» выбыў у Першую лігу, падпісаў двухгадовы кантракт з «Іслаччу». Згуляў за асноўную каманду «Іслачы» толькі ў першым матчы сезона суправць мінскага «Дынама» (0:3), пасля чаго выступаў за дубль. У маі 2023 года па пагадненні бакоў пакінуў клуб.

У чэрвені 2023 года далучыўся да «Віцебска». У студзені 2024 года падоўжыў кантракт з клубам.

Міжнародная кар’ера У кастрычніку 2017 года выступаў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

У кастрычніку 2019 года выступаў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

26 сакавіка 2021 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў у стартавым складзе ў таварыскім матчы супраць Арменіі (1:2) і быў заменены ў першым тайме.

Дасягненні Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2021

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2018 (2) Д2 Энергетык-БДУ 4 0 2019 дубль БАТЭ 25 0 2020 Д2 Арсенал 20 0 2021 Д2 Арсенал 29 0 2022 Д1 Арсенал 21 2 2023 (1) Д1 Іслач 1 0 2023 (2) Д2 Віцебск 14 0

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Энергетык-БДУ Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ Катэгорыя:Ігракі ФК Арсенал Дзяржынск Катэгорыя:Ігракі ФК Рух Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Іслач Катэгорыя:Ігракі ФК Віцебск