Ягор Малаткоў (нар. , ) — беларускі футбаліст, нападнік.
Клубная кар’ера У 2020 годзе пачаў прыцягвацца да магілёўскага «Дняпра» ў Другой лізе чэмпіянату Беларусі, тады ж падпісаў першы прафесійны кантракт з клубам. У 2021 годзе, пасля выхаду «Дняпра» ў Першую лігу, застаўся ў Другой лізе ў складзе рэзервовай каманды «Дняпро-Юні», з 10 галамі стаў яе найлепшым бамбардзірам у сезоне.
Да сезона 2022 стаў рыхтавацца з асноўнай камандай «Дняпра», якая пазней атрымала месца ў Вышэйшай лізе. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 20 сакавіка 2022 года ў матчы першага тура супраць бабруйскай «Белшыны» (0:0), калі выйшаў на замену ў канцы сустрэчы. У далейшым працягваў часам з’яўляцца на полі, у канцы сезона 2022 стаў трапляць у стартавы склад.
У жніўні 2023 года быў аддадзены ў арэнду ў «Слонім-2017». У лютым 2024 года на правах арэнды далучыўся да «Оршы». У ліпені 2024 года пасля разарвання арэнднага пагаднення з «Оршай» пакінуў «Дняпро».
Дасягненні Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі: 2020
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубМатчыГалы 2020 Д3 Дняпро 2 0 2021 Д3 Дняпро-Юні 21 10 2022 Д1 Дняпро 10 0 2023 (1) Д2 Дняпро 6 0 2023 (2) Д2 Слонім-2017 14 1 2023 (1) Д2 Орша 5 1
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Магілёў Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро-2 Магілёў Катэгорыя:Ігракі ФК Слонім-2017 Катэгорыя:Ігракі ФК Орша