Клуб пякельнага полымя () у англійскай гістарыяграфіі — некалькі закрытых таварыстваў вальнадумцаў з ліберальных колаў арыстакратыі Англіі і Ірландыі, якія таемна збіраліся ў розных кутках Вялікабрытаніі на працягу XVIII стагоддзя. Дэвізам гэтых гурткоў была раблезіянская фраза «Рабі што хочаш» (). Дадзены лозунг быў выгравіраваны на ўваходных дзвярах Клуба пякельнага полымя, заснаваным у 1746 году . Дзейнасць клубаў не афішавалася, таму іх заняткі і склад удзельнікаў уяўляюць добрую глебу для спекуляцый. Філасофія жыцця членаў клуба дзякуючы іх дэвізу асацыюецца як з Франсуа Рабле і яго творам «Гарганцюа і Пантагруэль » і Тэлемскім абацтвамРабле, Франсуа. Гаргантюа и Пантагрюэль, Эксмо, 2005, так і з пазнейшымі філасофскімі і тэалагічнымі пошукамі Алістэра КроўліКроули, Алистер, Святые Книги Телемы, Москва, 2010.

Катэгорыя:Тайныя таварыствы Катэгорыя:Гісторыя Вялікабрытаніі Катэгорыя:Эпоха Асветніцтва Катэгорыя:Гісторыя атэізму