Помнік Уладзіміру Ільічу Леніну — помнік у Нароўлі, размешчаны ў цэнтры горада, на плошчы Леніна. Пастаўлены ў 1983 г. Прысвечаны заснавальніку савецкай дзяржавы Уладзіміру Леніну. Аўтары помніка — скульптар Анатоль Аляксандравіч Анікейчык і архітэктары Леанід Мендэлевіч Левін і Юрый Міхайлавіч Градаў.
Апісанне Паўфігурная медная скульптура Уладзіміра Ільіча Леніна на фоне лунаючага сцяга пастаўлена на пастамент, абліцаваны чырвоным гранітам. Вышыня скульптуры складае 3 м, пастамента — 3,5 м. Энергічна ўзнятая галава, прызыўны жэст рукі, лёгкі разварот фігуры надаюць вобразу правадыра рамантычнае гучанне. Стэла-сцяна і абліцававы шэрым гранітам подыум падкрэсліваюць выразнасць помніка.
Літаратура
Катэгорыя:1983 год у Беларусі Катэгорыя:Помнікі Леніну Катэгорыя:Славутасці Нароўлі Катэгорыя:Творы Анатоля Анікейчыка Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Леаніда Левіна Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Юрыя Градава