Віктар Аляксандравіч Пілецкі (нар. , в. Русаўшчына, Клецкі раён) — беларускі навуковец, гісторык, педагог. Доктар гістарычных навук (2006), дацэнт.

Біяграфічныя звесткі Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў Заляшанскую сярэднюю школу ў 1976 годзе, потым прафесійна-тэхнічную вучэльню ў Мінску. Працаваў на заводзе, у 1978—1980 гадах служыў у арміі.

У 1986 годзе скончыў гістарычны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута па спецыяльнасці «Гісторыя. Замежная мова (французская)». Прайшоў стажыроўку ў Канскім універсітэце (Францыя, 1985 год). Працаваў на падшыпнікавым заводзе, настаўнікам у прафесійна-тэхнічнай вучэльне харчавання ў Мінску (1986—1988 гады).

З 1988 года — асістэнт, старшы выкладчык, дацэнт Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка. Пазней таксама выкладаў у Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь. У 2007—2009 гадах — прафесар кафедры гісторыі Беларусі БДПУ імя Максіма Танка. У 2009—2010 гадах — загадчык кафедры айчыннай і сусветнай гісторыі гэтага ж універсітэта.

З 2010 года працуе ў Мінскім інавацыйным універсітэце: з пачатку — загадчыкам кафедры гісторыі і тэорыі права, з 2017 года — загадчыкам кафедры гуманітарных дысцыплін, з 2021 года — загадчыкам кафедры камунікацый і інфармацыйных тэхналогій.

Навуковая дзейнасць У 1992 годзе ў Беларускім дзяржаўным універсітэце абараніў дысертацыю на саісканне навуковай ступені кандыдата гістарычных навук на тэму «Праблема рэформы сістэмы адукацыі ў Францыі ў 1944—1947 гадах і яе палітычны аспект» па спецыяльнасці «Усеагульная гісторыя». У 1997 годзе атрымаў навуковае званне дацэнта. У 2006 годзе абараніў дысертацыю на саісканне навуковай ступені доктара гістарычных навук на тэму «Выхаваўча-адукацыйны працэс на беларускіх землях у дахрысціянкі перыяд: праблема гістарычнага гнезесу».

Вывучаў праблемы палітычнай барацьбы па пытаннях школьнай адукацыі ў Францыі, гісторыю зараджэння, станаўлення і развіцця выхаваўча-адукацыйнага працэсу на тэрыторыі Беларусі, гісторыю Беларусі перыяду старажытнасці і сярэднявечча, гісторыю эканомікі і культуры Беларусі.

З’яўляецца членам Савета па абароне дысертацый пры Інстытуце гісторыі НАН Беларусі. Неаднаразова быў экспертам ад Савета па абароне дысертацый па кандыдацкіх і доктарскіх дысертацыях, выступаў у якасці афіцыйнага апанента. Падрыхтаваў 1 кандыдата навук.

Навуковая дзейнасць Напрамкі даследаванняў: гісторыя старажытнай і сярэдневяковай Беларусі, гісторыя эканомікі і культуры Беларусі, генезіс і месца школьнай палітыкі ў гісторыі народаў.

Мае больш за 130 апублікаваных навуковых прац, з’яўляецца аўтарам 7 кніжных выданняў.

Узнагароды Узнагароджаны медалём Мінскага інавацыйнага ўніверсітэта «За выдатную працу ІІІ ступені» (2020).

Бібліяграфія Гісторыя культуры Беларусі: вучэбны дапаможнік. Мінск, 2017; 2019. Выхаваўча-адукацыйны працэс у гісторыі Беларусі дахрысціянскага перыяду. Мінск, 2013; 2017. Гісторыя эканомікі Беларусі (ад старажытных часоў да пачатку ХХІ ст.): Вучэбна-метадычны дапаможнік. Мінск, 2007; 2008; 2009. Генезіс выхаваўча-адукацыйнага працэсу ў гісторыі Беларусі. Мінск, 2004. Першабытнае грамадства на Беларусі: вучэбны дапаможнік. Мінск, 1996

Літаратура

Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага