Марыя Харальдсдоцір (нарв. Maria Haraldsdatter; каля 1046 — ) — нарвежская прынцэса, дачка караля Харальда III Суровага і Лізаветы Яраслаўны, нявеста хеўдынга Ойстэна Орэ.
У зборы скандынаўскіх саг «Кола зямное» паведамляецца, што кароль Харальд збіраўся выдаць Марыю замуж за свайго паплечніка Ойстэна Орэ, брата сваёй другой жонкі Торы Торбергсдотцір, з якім адправіўся пакараць Англію ў 1066 годзе. Марыя разам з маці і сястрой суправаджала іх частку шляху, але потым жанчыны засталіся іх чакаць на Аркнейскіх астравах. І Харальд, і Ойстэн загінулі ў бітве пры Стамфорд-Брыджы. Па невядомым абставінам, яна «раптам памерла ў той самы дзень і ў той самы час, калі загінуў яе бацька, конунг Харальд».
Яна была першай норвежкай, якая насіла імя Марыя.
Продкі
Літаратура
Sturluson, Snorri. Hødnebø, Finn and Magerøy, Hallvard, ed. Heimskringla. Gyldendal. 1994 Steigan, Pål Caplex: leksikon, atlas, tabellverk, Cappelen. 1997
Катэгорыя:Хорфагеры Катэгорыя:Прынцэсы Нарвегіі