Даніель Гран (; ,  — , ) — аўстрыйскі мастак эпохі позняга барока. Належыць да першага пакалення аўстрыйскага барока, адзін з найбуйнейшых яго прадстаўнікоў.

Біяграфія Вучыўся ў Франца дэ Паўла Фэрга ў Вене. Дзякуючы матэрыяльнай падтрымцы сям’і Шварцэнбергаў у 1719—1720 працягнуў вучобу ў майстэрні Франчэска Салімены ў Неапалі і Себасцьяна Рычы ў Венецыі. Вярнуўшыся з Італіі, у 1727 годзе стаў прыдворным мастаком Габсбургаў.

Упрыгожыў фрэскамі многія манастыры ў Аўстрыі. Пісаў таксама алтарныя карціны (напрыклад, у Аннакірхэ, 1717). Акрамя некалькіх алтарных карцін, ён прысвяціў сябе, галоўным чынам, дэкаратыўнаму жывапісу. У Мармуровай зале палаца Шварцэберг у Вене ён распісаў плафон («Апалон і дзевяць муз», 1724—1728).

Адмовіўшыся ад афіцыйных функцый, ён стаў дарадцам кліру па хрысціянскай іканаграфіі і алегарычных выявах. Яго галоўнай працай стаў роспіс плафона Аўстрыйскай нацыянальнай бібліятэкі ў Вене (1730).

Сярод яго вучняў — Барталамеа Альтамонтэ.

Катэгорыя:Мастакі Аўстрыі