Тыбетцы (саманазва: བོད་པ་) — азіяцкі народ, карэнныя жыхары Тыбета. Большасць тыбетцаў жыве ў Тыбецкім аўтаномным раёне і правінцыі Цынхай у складзе КНР. У выніку задушэння тыбецкага паўстання 1959 г. вялікая колькасць тыбетцаў апынулася за межамі сваёй радзімы. Яны склалі значныя грамады ў іншых краінах, пераважна ў Індыі, ЗША, Швейцарыі, Бутане, Канадзе. Агульная колькасць (2019 г.) — каля 6,6 млн чалавек.

Паходжанне Тыбетцы з’яўляюцца прамымі нашчадкамі мезалітычнага і неалітычнага насельніцтва, якое ў перыяд 22 тысячы — 8 тысяч гадоў таму заняло Тыбецкае нагор’е. Мяркуюць, што старажытныя мігранты ва Усходнюю Азію першапачаткова дасягнулі верхняга і сярэдняга басейна ракі Хуанхэ. Тут адбыўся падзел на продкавыя групы кітайцаў і тыбета-бірманцаў. Апошняя група перасялілася на тэрыторыю Сычуані, адкуль продкі тыбетцаў рушылі ў ТыбетWang B, Zhang Y-B, Zhang F, Lin H, Wang X, Wan N, et al. (2011) On the Origin of Tibetans and Their Genetic Basis in Adapting High-Altitude Environments. PLoS ONE 6(2). Выказваецца гіпотэзаChen, F., Welker, F., Shen, CC. et al. A late Middle Pleistocene Denisovan mandible from the Tibetan Plateau. Nature 569, 409—412 (2019), што генетычная мутацыя, якая дазваляе тыбетцам болей эфектыўна выкарыстоўваць кісларод і такім чынам быць болей прыстасаванымі да ўмоў высакагор’я, была атрымана ў спадчыну дзякуючы гібрыдызацыі іх продкаў з дзянісаўскім чалавекам. Цікава, што паводле падання саміх тыбетцаўThe Tibetan Creation Myth, яны паходзяць ад шлюбу малпы з жанчынай-дэманам.

Гісторыя міні|Зыход валадара, XV ст. Згодна міфалогіі бон, найстаражытнейшая цывілізацыя Чжанчжунь (або Шаньшунь) узнікла на захадзе Тыбецкага нагор’я. Яна ўяўляла сабою федэрацыю з некалькіх дзяржаўных утварэнняў і мела цэнтр каля гары Кайлас. У 1999 г. кітайскія археолагі сапраўды знайшлі на захадзе нагор’я развітую культуру жалезнага века і далі ёй назву Чжанчжунь. Яе носьбіты ведалі ганчарства, трымалі авечак і коней, рабілі магільні з круглымі каменнымі насыпамі. Магільні культуры Чжанчжунь эквівалентны па часе ўзнікнення кітайскім імперыям Цынь і ХаньMystery of Zhangzhung Civilization Unveiled.

У IV — VI стст. у даліне Ярлунг уздоўж рэчышча Цан-по ўзнікла дзяржава Бод з цэнтрам у Лхасе. З пачатку VII ст. яна была вядома ў імперыі Тан як Тубо (Туфань). Ярлунгская дынастыя падначаліла Тыбецкае нагор’е, Цынхай, часткі сучасных правінцый Сычуань і Юньнань, вяла барацьбу за аазісы Кашгарыі супраць кітайцаў і цюркаў. У 645 г. яна заваявала ЧжанчжуньTUBO KINGDOM, TIBETAN EMPIRE, SONGTSEN GAMPO AND PRINCESS WENCHENG. У 763 г. тыбецкае войска разрабавала танскую сталіцу СіяньTubo 吐蕃, Kingdom of Tibet. Важным здабыткам перыяду дзяржавы Бод было прыняццё будызму, разам з якім у Тыбеце сталі вядомы пісьмо, літаратура, філасофія, права. Тыбецкі будызм фарміраваўся на аснове традыцыі ваджраяна са значным уплывам манаства. У яго паўсядзённай практыцы адлюстраваны мясцовыя анімістычныя і магічныя вераванні. У той жа час пад уплывам будызму прыхільнікі традыцыйных культаў стварылі рэлігію бон.

У сярэдзіне IX ст. дзяржава Бод распалася. У барацьбе за ўладу высакародныя тыбецкія сем’і імкнуліся знайсці падтрымку з боку духавенства. Таму, нягледзячы на раскол у шэрагах прадстаўнікоў розных рэлігійных школ, будызм паступова набыў яшчэ большы ўплыў. XII — XIV стст. нават сталі перыядам будысцкага адраджэння. З XI ст. галоўную ролю адыгрывала школа сак’яSakya History, для якой былі характэрны ўмеранасць і вера ў тулку — перароджаных лам. У 1245 г. прадстаўнікі сак’я дамагліся фармальнага падпарадкавання Тыбета Чынгізідам, а наўзамен атрымалі магчымасць місіянерскай дзейнасці сярод манголаў. У 1253 г. Пагба-лама атрымаў тытул намесніка Тыбета, але быў затрыманы пры двары хана Хубілая, дзе стварыў мангольскае пісьмо на аснове тыбецкага, стаў духоўным настаўнікам хана і садзейнічаў распаўсюджанню тыбецкага будызму ў Мангольскай імперыіA Brief History of the Phags-pa Script. Тыбет ператварыўся ў важны культурны і рэлігійны цэнтр Усходняй Азіі.

Саслабленне імперыі Юань дазволіла тыбецкаму арыстакрату Джанчубу Г’ялцэну выступіць супраць усемагутных манахаў школы сак’я і ў 1354 г. захапіць уладу. На працягу другой паловы XIV — першай паловы XVII стст. Тыбетам кіравалі свецкія валадары, якія арыентаваліся на будысцкую школу каг’ю, знакамітую сваёй рыторыкай. У 1409 г. містык Цанкапа заснаваў кляштар Гандэн і ператварыў яго ў асяродак новай будысцкай школы гелуг, што ўвабрала асноўныя рысы школ сак’я і каг’юThe Gelug Sect of Tibetan Buddhism. Яго вучань Гедун Друпа быў абвешчаны тулку Далай-ламам. У XVII ст. узнік яшчэ адзін важны тытул тулку — Панчэн-лама. У 1642 г. пры падтрымцы айратаў і Панчэн-ламы Далай-лама V стаў тэакратычным валадаром Тыбета.

Усталяванне ўлады далай-ламаў дазволіла праводзіць паступовыя змены, якія спрыялі ўніфікацыі ўнутранага ладу жыцця, распаўсюджанню ў дзяржаўным кіраўніцтве адзіных узораў літаратурнай мовы. Тым не меней, пасля смерці Далай-ламы V аўтарытэт тэакратычных валадароў сярод падданых не быў бездакорным, што дазваляла суседнім Джунгарскаму ханству і імперыі Цын умешвацца ва ўнутраныя справы, у тым ліку шляхам ваенных уварванняў. Пасля выгнання джунгараў з Лхасы ў 1720 г. маньчжуры пакінулі там гарнізон з 3000 воінаў. Тыбетцы паўставалі супраць прысутнасці іншаземнага войска ў 1727—1728 гг., 1750 г., 1837—1861 гг., аднак духоўная і свецкая арыстакратыя аддавала перавагу саюзу з імператарам. У 1791 г. умяшанне цынскай арміі дазволіла тыбетцам адбіць напад непальскага войска. Фармальна вайна з Непалам скончылася толькі ў 1856 г.

Саслабленне імперыі Цын дазволіла Вялікабрытаніі ў 1903—1904 гг. здзейсніць ваенную экспедыцыю ў Тыбет. Хаця яна скончылася вывадам брытанскіх ваенных сіл і падпісаннем шэрагу міжнародных дагавораў, якія абавязвалі Вялікабрытанію і яе суперніцу Расію весці палітыку ў дачыненні да Тыбета ў адпаведнасці з інтарэсамі Цын, брытанская акупацыя на поўдні Тыбета доўжылася некалькі гадоў, Тыбет быў абавязаны выплочваць значную кантрыбуцыю. Гэта спарадзіла ксенафобскія настроі і паўстанне ўсходніх тыбетцаў у 1905 г. Іх ахвярамі сталі еўрапейскія місіянеры і кітайскія сяляне. У 1904 г. Далай-лама XIII пакінуў Лхасу і здзейсніў вандроўку ў Ургу, дзе безвынікова спрабаваў заключыць пагадненне з РасіяйThe Thirteenth Dalai Lama, Tubten Gyatso. Падчас вяртання праз Пекін у 1908 г. ён быў сустрэты імператрыцай Цысі з вялікай пашанай. Цынскае прадстаўніцтва ў Лхасе ініцыявала некаторыя рэформы: размеркаванне часткі ўлады на карысць свецкіх колаў, адкрыццё свецкіх кітайска-тыбецкіх школ, з’яўленне першай двухмоўнай газеты.

У 1910 г. імперыя Цын паспрабавала канчаткова падпарадкаваць Тыбет і кіраваць ім непасрэдна. У краіну было ўведзена войска. Далай-лама XIII збёг у суседнюю Індыю. Але маньчжурская акупацыя распаўсюджвалася тольку на Лхасу і некаторыя стратэгічныя дарогі. У 1911 г. Сіньхайская рэвалюцыя зрынула дынастыю Цын. У 1912 г. маньчжурская адміністрацыя ў Лхасе капітулявала. У 1913 г. Далай-лама XIII абвясціў Тыбет незалежнай дзяржавай, хаця гэты акт не быў прызнаны з боку КітаяWas Tibet «independent» in history?. Па ініцыятыве Вялікабрытаніі ў Шымле адбылася трохбаковая канферэнцыя. Яна скончылася безвынікова, паколькі Кітай адмовіўся ратыфікаваць пагадненні, у якіх Тыбет называўся незалежным. Каб стварыць сучасную армію, Далай-лама V падвысіў падаткі, але супраць гэтага выступіў панчэн-лама. Ён выехаў у Манголію, а адтуль — у КітайW.G.Surkhan, On the Panchen Lama. Проціборства двух першых будысцкіх святароў працягвалася да смерці Далай-ламы V у 1933 г.

міні|Ваенны парад у Лхасе, 1938 г. У 1930—1932 гг. арміі, падначаленыя Гаміньдану, разграмілі тыбецкія вайсковыя фармаванні, якія занялі спрэчныя тэрыторыі ў Цынхаі і Сычуані. У 1935 г. у акупаванай кітайскай арміяй частцы Цынхая нарадзіўся Далай-лама XIV. У 1940 г. ён быў прызнаны з боку Кітая. Вонкавыя кантакты Тыбета заставаліся вельмі абмежаванымі. Існавала некалькі брытанскіх гандлёвых прадстаўніцтваў на паграніччы. Часовая кітайская місія пачала працу ў Лхасе пасля смерці Далай-ламы XIII. Галоўную ролю ў кіраванні адыгрывалі прадстаўнікі святарскіх колаў. Армія была недастаткова ўзброена. У 1950 г. рознагалоссі паміж свецкімі і духоўнымі адміністратарамі на ўсходзе прывялі да акупацыі гэтага рэгіёну Народна-вызваленчай арміяй Кітая. У 1951 г. тыбецкая дэлегацыя падпісала ў Пекіне дагавор з КНРJigme Yeshe Lama, The Seventeen Point Agreement: Seventy Years of China’s Occupation of Tibet, у якім пагадзілася на заняццё ўсёй тэрыторыі Тыбета, а наўзамен атрымала абяцанне самакіравання і павагі да рэлігіі. У 1954 г. Далай-лама XIV наведаў Усекітайскі Сход Народных Прадстаўнікоў у якасці дэпутата і сустрэўся з Маа Цзэдунам.

У 1957 г. усходнія тыбетцы кхам-па, што фармальна падпарадкоўваліся кітайскім уладам, а не ўраду Далай-ламы XIV, паднялі паўстанне супраць палітыкі пераразмеркавання сялянскай зямлі. Тыбецкія ўзброеныя сілы, накіраваныя для дапамогі Народна-вызваленчай арміі Кітая, перайшлі на бок паўстанцаў. У сакавіку 1959 г. жыхары Лхасы таксама ўзнялі паўстанне, паколькі сярод іх распаўсюдзіліся чуткі, быццам бы кітайцы збіраюцца выкрасці манарха. Яно было задушана, аднак Далай-лама XIV пакінуў Паталу і разам з блізкімі асобамі збёг у ІндыюTibetans revolt against Chinese occupation, дзе па прапанове Джавахарлала Нэру арганізаваў тыбецкі ўрад у выгнанні.

У 1965 г. у складзе КНР быў створаны Тыбецкі аўтаномны раён, які значна адрозніваецца ад гістарычнага Тыбета і не ўключае частку тэрыторый, населеных тыбетцамі. Яны ўвайшлі ў склад кітайскіх правінцый Цынхай, Ганьсу і Сычуань. Падчас культурнай рэвалюцыі большасць тыбецкіх кляштароў былі разбураны, тысячы тыбетцаў рэпрэсаваны. Разам з гэтым, была ліквідавана феадальная сістэма землеўладання, пашыраны фармальныя правы простых грамадзян. У межах КНР назіраецца хуткае павелічэнне тыбецкага насельніцтваYAN HAO, Tibetan Population in China: Myths and Facts Re-examined. Тым не меней, з 1959 г. існуе эміграцыя тыбетцаў, пераважна ў суседнюю Індыю, дзе вылучаюць 3 асноўныя хвалі ўцекачоўSeonaigh MacPherson, Anne-Sophie Bentz, and Dawa Bhuti Ghoso, Global Nomads: The Emergence of the Tibetan Diaspora (Part I):

Першая (1959 — 1970-я гг.) была найбуйнейшай. Болей за 80 тысяч тыбетцаў рушылі ўслед за Далай-ламам IV. Гэтая хваля была прадстаўлена выхадцамі з розных раёнаў Тыбета і розных сацыяльных пластоў, але мужчыны, манахі і ваенныя, у ёй пераважалі. Тыя, хто з’явіўся ў Індыі або нарадзіўся там да 1979 г., атрымалі від на жыхарства, зямельныя надзелы ў карыстанне, прыцягваліся індыйскімі ўладамі да працы і службы ў арміі ў высакагорных раёнах. Другая (1986—1996 гг.) супала з пэўнай лібералізацыяй жыцця ў КНР. Яна склала каля 25 тысяч чалавек, 44 % з якіх былі манахамі і манашкамі. Многа каму з гэтых новых бежанцаў было адмоўлена ў выдачы віду на жыхарства, што значна абмяжоўвае выбар заняткаў. Звычайна яны асядалі ў тыбетцкіх паселішчах на поўначы Індыі. Але пашырэнне паселішчаў было не магчымым, паколькі тыбетцы як іншаземцы не маюць права на набыццё новых зямельных надзелаў. Таму ўцекачы адчулі перанаселенасць, у 1990-х гг. назіраўся пераезд з Індыі ў іншыя краіны. Так, у 1992—1994 гг. каля 1000 тыбетцаў пераехалі ў ЗШАTibetans — Encyclopedia of Chicago. Трэцяя хваля (з 1998 г.) характарызуецца значнай колькасцю тых, хто жадаў атрымаць духоўную адукацыю або далучыцца да манаскіх грамад.

Усяго ў Паўднёвай Азіі былі створаны 52 тыбецкія паселішчы, якія карыстаюцца ўнутранай аўтаноміяй. У нашы дні тыбецкая дыяспара складае каля 5 % ад агульнай колькасці тыбетцаў.

Культура

Заняткі thumb|Апрацоўка зямлі