Ду́браўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Дубраўка.

Гісторыя Утвораны 20 жніўня 1924 года як Сінчанскі сельсавет у складзе Пухавіцкага раёна Менскай акругі Беларускай ССР. Цэнтр — вёска Сінча. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Пухавіцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Менскай вобласці.

5 мая 1962 года да сельсавета далучана частка скасаванага Варашылаўскага сельсавета (8 населеных пунктаў: Апляўніца, Быцень, Вомельна, Востраў, Клятное, Любячка, Мельніца і Палёк)Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 мая 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).. 23 снежня 1965 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Вомельна. 15 чэрвеня 1972 года сельсавет перайменаваны ў Амяльнянскі сельсавет. У 1976 годзе скасавана вёска Востраў (злілася з вёскай Вомельна)Рашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 мая, 10 і 25 чэрвеня, 15 і 29 ліпеня 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 23 (1505).. 22 жніўня 1983 года скасаваны пасёлак ПалёкРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 22 жніўня 1983 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1983, № 27 (1761).. 23 ліпеня 1984 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Дубраўка, сельсавет перайменаваны ў ДубраўскіРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 23 ліпеня 1984 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1984, № 26 (1796).. 27 студзеня 1986 года ў склад сельсавета з Блужскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (вёскі Новы Уборак, Пушча і Спічнік)Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 27 студзеня 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1986, № 7 (1849)..

Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2024 чалавекіКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 92,6 % — беларусы, 5,7 % — рускія, 0,9 % — украінцы; паводле перапісу 2019 года — 1809 чалавек.

Населеныя пункты 1 студзеня 1947 года — 9

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе