Віктар Уладзіміравіч Саркісья́н (нар. , г. Каменск-Шахцінскі, Растоўская вобласць, РСФСР) — беларускі артыст балета. Народны артыст БССР (1975).

Біяграфія Пасля сканчэння Беларускае харэаграфічнае вучылішча ў 1967 годзе быў салістам Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі да 1989 года. У 1967—1973 гадах адначасова выкладчык Беларускае харэаграфічнае вучылішча, у 1983—1985 галоўны балетмайстар Дзяржаўнага тэатра музычнай камедыі Беларусі.

У 1989—1992 гадах працаваў у Дамаску (Сірыя) у .

Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1973 года.

Творчасць Танец Саркісьяна вылучаецца пластычнай выразнасцю, моцнай экспрэсіяй, віртуознай тэхнікай, вялікім скачком. Індывідуальнасць артыста здольная асіміляваць розныя ролі і стылі. Яму падуладныя класіка і характарнасць, гратэск і героіка. Дэбютаваў у партыі Базіля («Дон Кіхот» Л. Мінкуса). Сярод лепшых партый: Нуралі («» Б. Асаф’ева), Армен («» А. Хачатурана), П’еро («Арлекінада» Р. Дрыга), Іван («Альпійская балада» Я. Глебава), Тарэра («» Ж. Бізэ — Р. Шчадрына), Крас («» А. Хачатурана). Найб. нечаканыя яркія і выразныя, з’едліва саркастычныя і трагічна гратэскавыя вобразы Саркісьяна: кароль Філіп («Тыль Уленшпігель» Я. Глебава) і Д’ябал («Стварэнне свету» А. Пятрова). 3 іншых партый: Юнак («Пасля балю» Г. Вагнера), Тыль і Машэка («Тыль Уленшпігель» і «Курган» Я. Глебава), Блазан і Ротбарт, Кот («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня» П. Чайкоўскага), Чыпаліна («» К. Хачатурана), Блазан («» С. Пракоф’ева). Выступіў як балетмайстар у спектаклях: «Паненка і хуліган» на музыку Дз. Шастаковіча (1982), «» Ф. Легара (1984), «Дзяніс Давыдаў» А. Мдывані (1985) у тэатры музычнай камедыі; «» Ж. Афенбаха (1983) і «» Р. Штрауса (1987) у тэатры оперы і балета.

Узнагароды Лаўрэат 1-га (1969, Масква).

Літаратура

Балет : энциклопедия. — Москва, 1981. — С. 452.

Катэгорыя:Артысты балета СССР Катэгорыя:Артысты балета Беларусі Катэгорыя:Артысты балета XX стагоддзя