Мёдон () — камуна ў Францыі, паўднёва-заходні прыгарад Парыжа на паўднёвым беразе Сены ў дэпартаменце О-дэ-Сен. З медонскіх узгоркаў адкрываецца адзін з найлепшых відаў на французскую сталіцу. Насельніцтва — жыхароў (2005).
Мёдон развіваўся вакол рэзідэнцыі Бурбонаў, якую Людовік XIV выбудаваў для свайго сына, «вялікага дафіна». Пасля смерці спадчынніка прастола Мёдонскі палац прыйшоў у заняпад і быў канчаткова знішчаны ў гады франка-прускай вайны. Яго руіны перададзены ў распараджэнне філіяла Парыжскай абсерваторыі. Падобны ж лёс напаткаў і палац Бельвю ў Мёдоне, пабудаваны для маркізы дэ Пампадур каралеўскім архітэктарам Габрыелем.
Катэгорыя:Камуны дэпартамента О-дэ-Сен Катэгорыя:Прыгарады Парыжа