Антон Лукашоў (нар. , ) — беларускі футбаліст, паўабаронца магілёўскага «Дняпра».
Клубная кар’ера Выхаванец магілёўскага «Дняпра», у 2021 годзе выступаў у Другой лізе за рэзервовую каманду «Дняпро-Юні». Да сезона 2022 стаў рыхтавацца з асноўнай камандай «Дняпра», якая пазней атрымала месца ў Вышэйшай лізе. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 3 красавіка 2022 года ў матчы супраць салігорскага «Шахцёра» (0:4), калі выйшаў на замену ў канцы сустрэчы. У далейшым працягваў часам выхадзіць на замену, а з верасня 2022 года замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У снежні 2023 года падоўжыў пагадненне з «Дняпром» на два гады.
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2021 Д3 Дняпро-Юні 23 4 2022 Д1 Дняпро 18 0 2023 Д2 Дняпро 28 2
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро-2 Магілёў Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Магілёў