Макс Ліберман (; ,  — , ) — нямецкі мастак і графік яўрэйскага паходжання, лічыцца адным з галоўных прадстаўнікоў імпрэсіянізму за межамі Францыі.

Пасля навучання ў Веймары, пражыўшы некаторы час у Парыжы і Нідэрландах, Ліберман спачатку пісаў натуралістычныя творы на сацыяльную тэматыку. Захапіўшыся французскім імпрэсіянізмам, пачынаючы з 1880 года Ліберман перайшоў да светлых тон і энергічнай тэхнікі нанясення мазкоў. Яго творчасць азнаменавала пераход мастацтва XIX стагоддзя да класічнага мадэрну часоў вільгельмінізму і Веймарскай рэспублікі. Гэтай трансфармацыі мастак актыўна спрыяў, узначальваючы Берлінскі сецэсіён. З 1920 года і да сваёй адстаўкі ў 1933 годзе, якая рушыла ўслед за ўмяшаннем нацыянал-сацыялізму ў палітыку ў сферы мастацтва, Ліберман кіраваў Прускай акадэміяй мастацтваў. Апошнія гады жыцця Макс Ліберман правёў у адзіноце ў родным Берліне.

Катэгорыя:Мастакі-экспрэсіяністы Германіі Катэгорыя:Графікі Германіі Катэгорыя:Мастакі Германіі XIX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі Германіі XX стагоддзя