Ана Атэрлі (парт. Ana Hatherly; ,  — , там жа) — партугальская паэтэса, перакладчык, гісторык літаратуры, мастачка і кінарэжысёр-эксперыментатар, аўтарытэтная фігура партугальскай культуры апошніх дзесяцігоддзяў.

Біяграфія Скончыла філалагічны факультэт Лісабонскага ўніверсітэта па спецыяльнасці Германская філалогія і дактарантуру ў Каліфарнійскім універсітэце. Як паэтэса дэбютавала ў газеце Diário de Notícias у верасні 1959 года. Займалася візуальнай паэзіяй, застаючыся ў рамках паэтыкі барока. Развівала жанр вершаў у прозе. Аўтар прац па гісторыі літаратуры, паэзіі і эстэтыцы барока. Перакладала з англійскай, французскай, італьянскай, іспанскай моў.

У 1971 годзе ў знак пратэсту супраць дыктатарскага рэжыму і цэнзуры эмігравала ў Вялікабрытанію. Вучылася ў Лонданскай кінашколе. Пасля рэвалюцыі гваздзікоў вярнулася на радзіму, жыла і працавала ў Лісабоне.

Як мастак уваходзіла ў авангардную Grupo Experimentalista Português, удзельнічала ў групавых выставах. У 1992 годзе ў Цэнтры сучаснага мастацтва Фонду Галуста Гюльбенкяна была прадстаўлена вялікая рэтраспектыва яе жывапісных і графічных работ 1960-х — 1990-х гадоў.

З 1981 года выкладала на факультэце сацыяльных і гуманітарных навук у Новым Лісабонскім універсітэце.