Прынцэса Ліліян, герцагіня Халландская (; 30 жніўня 1915, Суонсі, Вялікабрытанія — 10 сакавіка 2013, Стакгольм, Швецыя) — член шведскага каралеўскага дома, жонка прынца Бертыля, герцага Халандского (1912—1997), цётка караля Карла XVI Густава, англійская мадэль.
Біяграфія
Ліліян нарадзілася ў Суонсі — другім па велічыні горадзе Уэльса і была дачкой Уільяма Дэвіса і Гледзіс Мэры Курэн. У юнацтве стала працаваць мадэллю і з’явілася на вокладцы часопіса «Vogue». Яе бацькі рассталіся, калі ёй было пяць гадоў. Афіцыйна развод быў зарэгістраваны ў 1939 годзе.
У 1940—1945 гадах яна была замужам за англійскім акцёрам Іванам Крэйгам.
У 1943 годзе яна ўпершыню сустрэла ў Лондане прынца Бертыля Шведскага — сына караля Густава VI Адольфа і Маргарыты Конаўцкай. Неўзабаве пасля гэтага яны сталі палюбоўнікамі, хоць Ліліян была замужам за Іванам. У 1945 годзе яны развяліся. Пасля таго як старэйшы брат прынц Бертыля Густаў Адольф загінуў у 1947 годзе, пакінуўшы падгадаванага сына, у Бертыля з’явіўся шанец стаць рэгентам шведскага Каралеўства. Па гэтай прычыне, ён вырашыў не жаніцца на Ліліян, бо гэта пазбавіла б яго пасаду. Некалькі гадоў яны жылі разам, хаваючы свае адносіны. Пражывалі ў Сент-Максіме на поўдні Францыі. Бацька прынца, кароль Густаў VI, пражыў доўгае жыццё, і за гэты час пляменнік Бертыля дасягнуў паўналецця.
Пасля смерці караля Густава VI Адольфа (у 1973), Ліліян і Бертыль заключылі шлюб. Вянчанне адбылося 7 снежня 1976 года. Тым не менш, Бертыль працягваў выступаць у якасці намесніка караля ў яго адсутнасці. Яго жонка стала называцца прынцэса Ліліян, герцагіня Халандская. Пражываць муж і жонка сталі на ўласнай віле Сульбакен.
Бертыля не стала 30 жніўня 1997 года. Ён памёр на 82-і дзень нараджэння яго жонкі. У 1997—2010 гадах прынцэса Ліліян працягвала прадстаўляць Швецыю на афіцыйных мерапрыемствах і святах. У 2000 годзе яна выпусціла аўтабіяграфічную кнігу пра жыццё пры каралеўскім двары, а таксама пра сямейнае жыццё з Бертылем. У жніўні 2008 года прынцэса ўпала і зламала рабро ў сваім доме. Падобны выпадак паўтарыўся ў лютым 2009 года. 3 чэрвеня 2010 года было абвешчана, што прынцэса Ліліян хворая на хваробу Альцгеймера і больш не можа выконваць грамадскія абавязкі.
Прынцэса Ліліян памерла 10 сакавіка 2013 года ў Стакгольме. На момант смерці яна з’яўлялася самым пажылым членам шведскага каралеўскага дома і любой каралеўскай сям’і Еўропы.
У гонар прынцэсы Ліліян было дадзенае другое імя дачцэ прынцэсы Мадлен, якая нарадзілася 20 лютага 2014: яе поўнае імя Леанор Ліліян Марыя.
Спасылкі
The Royal Court of Sweden: Princess Lilian, Duchess of Halland
Катэгорыя:Бернадоты Катэгорыя:Прынцэсы Швецыі Катэгорыя:Кавалеры ордэна Крыжа зямлі Марыі 1 класа Катэгорыя:Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Ізабелы Каталічкі Катэгорыя:Кавалеры Вялікага крыжа партугальскага ордэна Хрыста Катэгорыя:Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Ацтэкскага арла Катэгорыя:Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Адольфа Насау Катэгорыя:Кавалеры Вялікага крыжа ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай» Катэгорыя:Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Данеброга Катэгорыя:Кавалер Вялікага крыжа ордэна Святога Олафа Катэгорыя:Кавалеры Вялікага Крыжа I ступені Ганаровага знака за Заслугі перад Аўстрыйскай Рэспублікай Катэгорыя:Гранд-афіцэры ордэна Трох Зорак Катэгорыя:Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Сокала Катэгорыя:Кавалеры ордэна Слана Катэгорыя:Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Вялікага князя Літоўскага Гядзімінаса Катэгорыя:Кавалеры Вялікага Крыжа ордэна За заслугі перад ФРГ Катэгорыя:Кавалеры ордэна Зоркі Іарданіі Катэгорыя:Кавалеры Вялікага Крыжа французскага Ордэна «За заслугі» Катэгорыя:Кавалеры ордэна Серафімаў Катэгорыя:Пахаваныя ў Швецыі