Уладзіслаў Драпеза (нар. , ) — беларускі футбаліст, паўабаронца гомельскага «Паперпрама» (у арэндзе з «Гомеля»).
Клубная кар’ера З канца 2018 года пачаў выступаць за дубль «Гомеля». У 2020 годзе, які гомельскі клуб правёў у Першай лізе, выступаў у Другой лізе за «Паперпрам», а ў 2021 годзе вярнуўся ў дубль «Гомеля» і замацаваўся ў складзе, а таксама пачаў прыцягвацца да асноўнай каманды. У сакавіку 2022 года падпісаў першы прафесійны кантракт з клубам. 3 красавіка 2022 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча з мазырскай «Славіяй» (0:2).
У ліпені 2022 года быў аддадзены ў арэнду ў гомельскі «Лакаматыў», дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У снежні 2022 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў «Гомель». Да сезона 2023 рыхтаваўся з асноўнай камандай, у першай палове 2023 года часам выхадзіў на замену ў складзе «Гомеля». У жніўні 2023 года зноў быў арандаваны «Лакаматывам». У снежні 2023 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў «Гомель».
У сакавіку 2024 года на правах арэнды далучыўся да «Паперпрама».
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2018 дубль Гомель 3 0 2019 дубль Гомель 2 0 2020 Д3 Паперпрам 7 2 2021 дубль Гомель 22 4 2022 (1) Д1 Гомель 3 0 2022 (2) Д2 Лакаматыў 10 3 2023 (1) Д1 Гомель 3 0 2023 (2) Д2 Лакаматыў 15 2
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Паперпрам Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Лакаматыў Гомель