Рамуальд Жакоўскі ( — ) — беларускі акцёр.
Пачаў працаваць у трупе Першага беларускага таварыства драмы і камедыі (1917—1919), якое было створана Ф. Ждановічам пры ўдзеле І. Буйніцкага і У. Фальскага ў 1917 годзе. У 1918 годзе разам з Ф. Ждановічам працаваў у Вільні. У красавіку—лістападзе разам з Ф. Ждановічам працаваў у Беларускім савецкім тэатры. У 22-гадовым узросце скончыў жыццё самагубствам.
Ролі Выконваў ролю Старца ў «Раскіданым гняздзе» (паводле п’есы Я. Купалы), стварыў глыбока псіхалагічны вобраз. Добра дэкламаваў, пісаў вершы. Сярод іншых роляў: Пісар і Кукса («Пашыліся ў дурні» М. Крапіўніцкага), сват Якуб (вадэвіль «Модны шляхцюк» К. Каганца).
Крыніцы
Літаратура
Календарыюм // Czasopis, № 12/2009
Спасылкі
Катэгорыя:Акцёры Беларусі Катэгорыя:Самазабойцы