Сяргей Анатольевіч Кізіма () — беларускі навуковец у галіне палітычных навук, сусветнай эканомікі, навейшай гісторыі, доктар палітычных навук (2010).

У цяперашні час — загадчык кафедры міжнародных адносін Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, эксперт Кансультацыйнага савета Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, намеснік кіраўніка секцыі знешняй палітыкі Навукова-кансультацыйнага савета Саюзнага парламента.

Аўтар больш за 70 навуковых і вучэбна-метадычных прац. Даследуе праблемы глабалізацыі, суверэнітэту, нацыяналізму, беларускую мадэль развіцця, іслам, пытанні, звязаныя з Кітаем.

Бібліяграфія Кизима, С. А. Вызовы западного глобализационного проекта и национальное государство. — Минск: Академия управления при Президенте Республики Беларусь, 2008. — 267 с. Кизима, С. А. Развитие национального государства в условиях глобализации: геополитический аспект. — Дис. … д-ра полит. н., 23.00.04 — политические проблемы международных отношений и глобального развития. — Минск: Белорусский государственный университет, 2009. Кизима, С. А. Белорусская модель: неквантифицируемые факторы успеха // Беларусская думка. — 2008. — № 6. — С. 30-35.

Спасылкі http://serkiz.livejournal.com/ — блог С. Кізімы ў ЖЖ

Катэгорыя:Палітыкі Беларусі Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Дактары палітычных навук