Валянціна Сяргееўна Пятліцкая (нар. , пас. Каменка на Дняпры, Запарожская вобласць, УССР) — беларуская артыстка аперэты (сапрана). Заслужаны артыст Беларусі (2002).

Біяграфія Скончыла ў 1969 годзе Мінскае музычнае вучылішча імя М. Глінкі, у 1974 годзе — Беларускую кансерваторыю. 3 1970 артыстка хору, з 1974 салістка Беларускага дзяржаўнага музычнага тэатра.

Творчасць Для яе творчай індывідуальнасці характэрны эмацыянальнаць, шчырасць у перадачы пачуццяў, артыстызм і абаяльнасць. Стварыла запамінальныя вобразы ў творах нацыянальнага рэпертуару: Царэўна і Ліса («Сцяпан — вялікі пан» Ю. Семянякі), Насця, Надзя («Несцерка», «Судны час» Р. Суруса), Патрысія і Епіфанія («Мільянерка» Я. Глебава), Агнеса («Дзяніс Давыдаў» А. Мдывані), Каралева («Шклянка вады» У. Кандрусевіча). У класічным рэпертуары найб. значныя: Зорыка, Ганна і Валянціна («», «» Ф. Легара), Адэта, Сільва, Віялета («», «», «» І. Кальмана), Адэль, Аніна («», «» І. Штрауса), Стэла («» І. Дунаеўскага), Ірынка «» Б. Аляксандрава), у творах сучасных кампазітараў — Соф'я («Гора ад розуму» ), Клацільда і Мадлен («О, мілы друг» ), Раксана («Сірано дэ Бержэрак» ), Галя («Старыя дамы» ), Глорыя («Дарагая Памэла» М. Самойлава), Чаніта («Пацалунак Чаніты» ), Мама і Каламбіна («Дзіцячы альбом» на музыку П. Чайкоўскага), Лялька («Стойкі алавяны салдацік» ).

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Спевакі і спявачкі аперэты Катэгорыя:Постаці Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра