Вышэйшая школа нацыянальнай абароны () — фінская дзяржаўная спецыялізаваная вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай у Хельсінкі.
Агульная характарыстыка Установа дзейнічае пры Міністэрстве абароны Фінляндыі і дае вышэйшы ўзровень адукацыі ў ваеннай галіне. Яна размешчана ў раёнах Сандхамн і Кронахаген у Хельсінкі. Афіцэры фінскіх узброеных сіл і памежнай аховы праходзяць падрыхтоўку менавіта тут. Тут вайскоўцы атрымліваюць ступені бакалаўра, магістра і доктара. Мова выкладання — фінская.
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Адукацыя ў Хельсінкі Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Вышэйшыя навучальныя ўстановы Фінляндыі Катэгорыя:Узброеныя сілы Фінляндыі Катэгорыя:Ваенныя вышэйшыя навучальныя ўстановы