Коль Ісраэль (Голас Ізраіля) — дырэкцыя радыёвяшчання Рэшут ха-шыдурЭлектронные средства массовой коммуникации, КЕЭ, том 10, кол. 567—571, таксама ў 1947—1960 гг. ізраільская ўрадавая радыёстанцыя, у 1947—1951 гг. ізраільская ўрадавая радыёкампанія.

Радыёвяшчанне ў Эрэц-Ісраэль было пачата 30 сакавіка 1936 года «Палесцінскай службай радыёвяшчання» («Palestine Broadcasting Service» — PBS, на іўрыце — «Рэшут ха-шыдур ха-палесціні»), якая дзейнічала як аддзел брытанскай мандатнай адміністрацыі ў ПалесцінеFROM THE ARCHIVES — A BRIEF HISTORY OF RADIO IN THE COUNTRY . Першая трансляцыя была ажыццёўлена са студыі, якая размяшчалася ў іерусалімскай гасцініцы «Палаз». З набліжэннем канца 2-й сусветнай вайны, трэння паміж ішувам і мандатнымі ўладамі ўзмацніліся, што адбілася і на стаўленні да перадачаў PBS. У апошнія дні мандата склалася парадаксальная сітуацыя, калі яўрэйскія рэдактары навін дзялілі свой час паміж «Палесцінскай службай радыёвяшчання» і падпольнай радыёстанцыяй Хаганы, а цэнзары, пастаўленыя наглядаць над перадачамі PBS, сачылі за тым, каб не былі выпадкова выдадзены сакрэты яўрэйскага падполля. Пасля прыняцця Закона аб незалежнай структуры ў 1965 годзе, знаходзіцца пад грамадскім кіраваннем «Рэшут ха-шыдур».

Катэгорыя:Радыёвяшчальныя арганізацыі