Узброеныя сілы Азербайджана () — дзяржаўная ваенная арганізацыя, прызначаная для ўзброенай абароны свабоды, незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці Азербайджанскай Рэспублікі.

Органы вышэйшага ваеннага кіравання Вярхоўным галоўнакамандуючым узброеных сіл Азербайджанскай Рэспублікі з’яўляецца прэзідэнт. Ён прымае рашэнне аб увядзенні надзвычайнага становішча ў краіне, абвяшчэнні вайны, прымяненні ўзброеных сіл і заключэнні мірных пагадненняў. Адміністрацыйнае кіраванне ўзброенымі сіламі ажыццяўляецца Міністэрствам абароны, а аператыўнае — генеральным штабам. У дачыненні да ўзброеных сіл Азербайджана дзейнічае Канстытуцыя, ваенная дактрына, а таксама канцэпцыя нацыянальнай бяспекі, у якой сфармуляваная абарончая палітыка Азербайджана, уключаючы пытанні адносна тэрытарыяльнай цэласнасці краіны і асабліва Нагорнага Карабаха.

Структура У склад УС Азербайджана ўваходзяць: Сухапутныя войскі; Ваенна-паветраныя сілы, уключаючы войскі супрацьпаветранай абароны; Ваенна-марскія сілы.

Сухапутныя войскі Сухапутныя войскі Азербайджана, прызначаныя для вядзення баявых дзеянняў пераважна на сушы. Складаюцца з мотастралковых, танкавых, артылерыйскіх і інжынерных войскаў. Колькасць асабістага складу станам на 2014 ацэньвалася ў 56 850 чалавек.

У склад сухапутных войскаў уваходзяць: 5 вайсковых карпусоў (25 мотастралковых брыгад, у тым ліку 2 навучальныя); 1 танкавая брыгада; 1 паветрана-дэсантная брыгада; 4 асобных горнастралковых палка; 4 артылерыйскія брыгады; 2 супрацьтанкавых артылерыйскіх палка.

ВПС і войскі СПА Колькасць асабовага складу ВПС і СПА Азербайджана на 2014 год складала 7 900 чалавек. Арганізацыйна ВПС Азербайджана складаюцца з авіяцыі і войскаў супрацьпаветранай абароны.

У склад ВПС ўваходзяць: змешаны авіяцыйны полк; знішчальна-бамбардзіровачная эскадрылля; знішчальная разведвальная авіяэскадрылля; вучэбная авіяэскадрылля. У склад войскаў СПА ўваходзяць: 4 зенітна-ракетныя брыгады; 1 зенітна-ракетны полк; 2 асобных радыётэхнічных батальёна.

ВМС Колькасць асабістага складу ВМС Азербайджана на 2014 год ацэньвалася ў 2 200 чалавек.

Пункты базавання: ВМБ Баку (Галоўны штаб ВМС); ВМБ Зых (марская пяхота). Арганізацыйна ў склад ВМС Азербайджана ўваходзяць: Брыгада надводных караблёў; Дывізіён аховы воднага раёна; Дывізіён дэсантных караблёў; Дывізіён тральшчыкаў; Дывізіён пошукава-выратавальных судоў; Дывізіён навучальных судоў; Брыгада патрульных караблёў; Марская дыверсійна-разведвальная брыгада; Батальён марской пяхоты; Асобныя атрады дапаможных судоў; Інфармацыйна-аналітычны цэнтр; Ваенны суднарамонтны завод; Берагавая ахова Азербайджана; Брыгада патрульных караблёў; Мабілізацыйны рэзерв; Гандлёвы флот Азербайджана; Навучальныя ўстановы; Азербайджанскае вышэйшае ваенна-марское вучылішча-падрыхтоўка афіцэрскіх кадраў флоту і марскіх частак пагранічных войскаў; Навучальны цэнтр ВМС Азербайджана — падрыхтоўка мічманаў і старшын кантрактнай службы.

Бюджет Ваенныя выдаткі ў 2014 годзе склалі 3.8 млрд долараў ЗША (2003 год — 160 млн, 2010 год — 2 160 млн, 2012 год — 3 300 млн.).

Гл. таксама Ваеннае супрацоўніцтва Беларусі і Азербайджана

Літаратура Э. Мехдиев. АЗЕРБАЙДЖАНСКАЯ РЕСПУБЛИКА. ВООРУЖЕННЫЕ СИЛЫ // Центр военно-политических исследований МГИМО. — 17 апреля 2014.