Партызанская брыгада «Буравеснік» — партызанская брыгада, створаная ў снежні 1943 года на базе атрада «Буравеснік» (арганізаваны ў снежні 1941 года на базе груп М. Х. Балана і М. Г. Мармулёва). Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Уздзенскага, Рудзенскага і Пухавіцкага раёнаў. 3 ліпеня 1944 года брыгада (537 партызан, 3 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй. Камандзіру брыгады М. Г. Мармулёву было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Склад атрад «Буравеснік»; атрад імя Громава; атрад імя Кутузава.

Камандаванне Камандзір М. Г. Мармулёў.

Камісар І. М. Рабуха.

Начальнікі штаба П. П. Болдыраў; П. С. Лавецкі.

Гісторыя 10 чэрвеня 1943 года партызаны разграмілі аўтакалону на дарозе Шацк — Валяр’яны, 5 лістапада 1943 на дарозе Валяр’яны — Узда знішчылі 34 аўтамашыны. У маі 1944 года разбілі гарнізон у вёсцы Загай Пухавіцкага раёна. У студзені, маі, чэрвені 1944 вялі баі з карнікамі. 28 чэрвеня 1944 занялі вёску Шацк і ўтрымлівалі яе да падыходу Чырвонай Арміі. 3 — 12 ліпеня 1944 года брыгада разам з Чырвонай Арміяй удзельнічала ў ліквідацыі нямецкай групоўкі.

Памяць У 1960 годзе ў вёсцы Омельна Пухавіцкага раёна ў гонар брыгады быў пастаўлены помнік, у 1975 годзе ў вёсцы Каладзіно Уздзенскага раёна ўстаноўлены мемарыяльныя дошкі.

Літаратура

Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:З’явіліся ў 1943 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1944 годзе