Рэйк’явікскі ўніверсітэт () — ісландская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у Рэйк’явіку.
Агульная характарыстыка Гэта буйнейшы прыватны ўніверсітэт у Ісландыі. Ён заснаваны Гандлёвай палатай, Федэрацыяй прамысловасці і Канфедэрацыяй працадаўцаў Ісландыі. Яго не варта блытаць з Універсітэтам Ісландыі, які таксама знаходзіцца ў Рэйк’явіку.
Універсітэт складаецца з сямі акадэмічных дэпартаментаў у дзвюх школах. У рамках школы сацыяльных навук ёсць юрыдычны дэпартамент, дэпартамент дзелавога адміністравання, дэпартамент спартыўных навук і дэпартамент псіхалогіі. У рамках тэхналагічнай школы ёсць дэпартамент камп'ютэрных навук, дэпартамент інжынерыі і дэпартамент прыкладной інжынерыі.
Універсітэт двухмоўны (англійская і ісландская мовы).
Спасылкі
Катэгорыя:Універсітэты Ісландыі Катэгорыя:Ісландыя Катэгорыя:Рэйк’явік