Фракійскі ўніверсітэт імя Дэмакрыта () — грэчаская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з кампусамі ў гарадах Камаціні, Ксанці, Александрупаліс і Арэсціяс.
Агульная характарыстыка Названы ў гонар антычнага філосафа Дэмакрыта. Універсітэт знаходзіцца ў дзяржаўнай уласнасці і з'яўляецца цалкам самакіруемым. Такім чынам, ён кантралюецца і субсідуецца дзяржавай і Міністэрствам адукацыі і рэлігійных спраў Грэцыі. Універсітэт адыгрывае важную ролю ва ўмацаванні нацыянальнай і культурнай самабытнасці рэгіёну Фракія.
Структура Школа інжынерыі Школа класікі і гуманітарных навук Школа права Школа фізічнага выхавання і навук аб спорце Школа эканамічных, палітычных і сацыяльных навук Школа навук аб здароўі Школа адукацыі Школа сельскай і лясной гаспадаркі
Спасылкі
Катэгорыя:Універсітэты Грэцыі Катэгорыя:Афіны