Уільям Добсан (; — ) — англійскі жывапісец эпохі барока. Вучань нямецкага мастака Франца Клейна. Добсан меў магчымасць пазнаёміцца з каралеўскімі калекцыямі жывапісу. Яго партрэтнае мастацтва адзначана ўплывам Ван Дэйка, разам з якім ён працаваў з 1635 года. Пасля смерці Ван Дэйка Добсан зрабіўся прыдворным жывапісцам і пісаў партрэты членаў каралеўскай сям’і і старшых афіцэраў арміі. У сваіх партрэтах ён звычайна размяшчаў мадэлі на першым плане, адасабляючы іх ад асноўнай прасторы карціны.
Źródło i licencja
Na podstawie: Wikipedia — Уільям Добсан · historia autorów.
Tekst: CC BY-SA 4.0.
Informacja o opracowaniu
Usunięto składnię wiki i szablony; dłuższe teksty skrócono.