Ладдзян трохнадрэзаны, Ладдзян трохнадрэзны (Corallorhiza trifida) — від роду сямейства , родны для Паўночнай Амерыкі і Еўразіі.
Батанічнае апісанне
Шматгадовая наземная травяністая расліна. Сапрафіт.
Карэнішча белаватае разгалінаванае, мясістае, пазбаўленае каранёвых мочак; нагадвае карал.
Сцябло прамастаячае тонкае голае, жоўта-зялёнае, вышынёй 8-30 см.
Лускападобныя похвавыя простыя перапончатыя лісты лікам 2-4 размешчаны чаргова.
Панікшыя голыя кветкі аб шасці пялёстках сабраны ў друзлыя пэндзлепадобныя суквецці даўжынёй да 10 см. Квітнее ў маі — чэрвені.
Плод — каробачка. Плоданасіць у чэрвені — ліпені.
Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання Расліна сустракаецца ў палярнай і лясной зонах і ў гарах Еўразіі і Паўночнай Амерыкі.
У Расіі расце ў нечарназемнай зоне еўрапейскай часткі, у Сібіры і на Далёкім Усходзе.
Мезафіт і гіграфіт. Нярэдкі па берагах рэк і ручаёў, забалочаных лугах, у сырых лясах, на тарфяных балотах, у тундравым рэдкалессі.
Ахоўны статус Від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі, Чырвоныя кнігі многіх абласцей, краёў і рэспублік Расіі. Ахоўваецца на Украіне, у Літве, Польшчы, Латвіі. Уключаны ў Дадатак II да Канвенцыі СІТЕСЛадьян трёхнадрезный в Красной книге Республики Беларусь .
Батанічная сістэматыка
Сінонімы Паводле The Plant List, у сінаніміку віду ўваходзяць:
, nom. inval.
, nom. inval.
Ладдзян трохнадрэзаны ў літаратуры
Адна з казак цыклу «Казкі з хутара Юстыны» Людмілы Рублеўскай называецца «Чужыя ветразі, альбо Ладдзян трохнадрэзаны»Рублеўская Людмiла Іванаўна.
Літаратура
Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-095-5
Спасылкі
Ладдзян трохнадрэзны ў Чырвонай кнізе Беларусі
Катэгорыя:Эпідэндравыя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі