Джале Інан (; 1 лютага 1914, Стамбул — 26 лютага 2001, Стамбул) — турэцкі класічны археолаг. Прафесар класічнай археалогіі Стамбульскага ўніверсітэта. Вядомая як першая турэцкая жанчына-археолаг.
Біяграфія Джале Інан нарадзілася 1 лютага 1914 года ў сям’і дырэктара археалагічнага музея Азіза Агана. Дачка вырашыла пайсці па слядах бацькі і таксама стаць археолагам. У 1934 годзе Джале скончыла сярэднюю школу для дзяўчынак і паступіла ва ўніверсітэт, дзе спачатку вывучала медыцыну, паколькі тады ў Турцыі не было археалагічных кафедраў. У 1935 годзе атрымала стыпендыю, якая дазволіла ёй адправіцца на вучобу ў Берлін ў Германскі археалагічны інстытут. Вывучала класічную археалогію таксама і ў Мюнхене, у сакавіку 1943 года абараніла доктарскую дысертацыю «Kunstgeschichtliche Untersuchung der Opferhandlung auf römischen Münzen» пад кіраўніцтвам прафесара Герхарда Радэнвальда. У тым жа 1943 годзе яна адправілася назад у Турцыю, дзе стала асістэнтам кафедры старажытнай гісторыі і нумізматыкі Стамбульскага ўніверсітэта. У 1944 годзе яна выйшла замуж за цывільнага інжынера Мустафу Інана, пазней прафесара Тэхнічнай школы ў Стамбуле. У 1947 годзе яна стала асістэнткай Арыфа Мюфіда Манселя, першага турэцкага прафесара класічнай археалогіі. Разам з ім прымала ўдзел у раскопках.
У 1953 годзе прайшла працэдуру хабілітацыі, у 1963 годзе атрымала званне прафесар. У 1975 годзе яна змяніла Манселя на пасадзе загадчыка кафедры і працягвала кіраваць кафедрай да 1983 года. Яна была членам Нямецкага і Аўстрыйскага археалагічных інстытутаў. Яе палявыя даследаванні ў Пергэ і Сідэ сталі асноватворнымі для развіцця археалогіі і аховы помнікаў архітэктуры ў Турцыі.
У памяць аб Джале Інан Музей жанчыны горада Анталія штогод уручае прэмію «Жанчына года».
Сачыненні
Roman and early Byzantine portrait sculpture in Asia Minor. London 1966. (суаўтар) Roman sculpture in Side. Ankara 1975, (Researches in the region of Antalya; 8). Römische und frühbyzantinische Porträtplastik aus der Türkei. Neue Funde. Mainz 1979, ISBN 3-8053-0391-2. (суаўтар) Toroslar’da bir antik kent: Lyrbe? Seleukeia? = Eine antike Stadt im Tauros-Gebirge. Ankara 1998. (Kazi monografileri dizisi; 5). ISBN 975-7538-93-0. Perge’nin Roma Devri Heykeltraşlığı, Band 1: Istanbul 2000, ISBN 975-6899-50-6, Band 2: Istanbul 2003, ISBN 975-6899-87-5.
Літаратура
N. Basgelen, M. Lugal (Hrsg.): Festschrift für Jale İnan. Istanbul 1989, ISBN 975-7538-06-X. Wolfgang Radt: Jale Inan. in: Gnomon 74, 2002, S. 285—288. Angelika Dierichs: Ein Leben für die Archäologie. Jale Inan, die erste türkische Archäologin. in: Antike Welt 36,2 (2005) S. 42-44.
Катэгорыя:Першыя жанчыны ў прафесіі Катэгорыя:Класічныя археолагі