Bell UH-1 Iroquois — амерыканскі лёгкі шматмэтавы верталётUH-1N HUEY. Распрацаваны фірмай Bell Helicopter Textron у 1950-х. Па стане на 2020 год застаецца 3-м па колькасці ваенным верталётам у свецеWorld Air Forces, p.5..
Верталёт класічнай аднавінтавой схемы з двухлопастным апорным вінтом і двухлопастным рулявым вінтом. Канструкцыя фюзеляжа паўманакокавая, якая складаецца з двухмеснай кабіны пілота, грузавога адсека і хваставой бэлькі. Функцыі прыстасаванні для пасадкі выконваюць сталёвыя лыжы. Сілавая ўстаноўка размешчана ў верхняй частцы фюзеляжа і складаецца з аднаго або двух рухавікоў у залежнасці ад мадыфікацыі верталёта. Паліўная сістэма складаецца з двух бакаў (625 л.), якія размяшчаюцца за кабінай пілотаў. Верталёт можа несці кулямётнае і ракетнае ўзбраеннеВертолет UH-1 Iroquois. Фото. Видео. Характеристики..
Катэгорыя:Верталёты ЗША Катэгорыя:Авіяцыя В’етнамскай вайны