Станіслава Сташа Заёвіч (; нар. 1953, Нікшыч) — чарнагорская феміністка, пацыфісцка і публіцыст. Сузаснавальнік і каардынатар арганізацыі «Жанчыны ў чорным» ў Бялградзе.

Біяграфія Скончыла факультэт іспанскай і італьянскай моў у Бялградскім універсітэце і далучылася да фемінісцкага руху ў 1980-х гадах у Бялградзе.

Займаецца шматлікімі фемінісцкімі мерапрыемствамі, пачынаючы ад арганізацыі вулічных акцый і заканчваючы працай з бежанцамі, жанчынамі і гэтак далей. Ініцыявала некалькі жаночых сетак, такіх як «Жаночая мірная сетка», «Міжнародная сетка жаночай салідарнасці супраць вайны/Міжнародная сетка „Жанчын у чорным“», «Сетка адмоўнікаў ад ваеннай службы па меркаваннях сумлення і супраць мілітарызму ў Сербіі», «Кааліцыя за свецкую дзяржаву» і іншыя.

Арганізавала шматлікія адукацыйныя мерапрыемствы, прысвечаныя правам жанчын, жаночай мірнай палітыцы, міжэтнічнай і міжкультурнай салідарнасці, жанчынам і ўладзе, жанчынам і антымілітарызму. Адыграла важную ролю ў пашырэнні сеткі «Жанчыны ў чорным» па ўсім свеце. Напрыклад, у сваёй кнізе «Mujeres en pie de paz» Кармэн Магалон расказвае, што візіт Сташы Заёвіч у Іспанію ў 1993 годзе, яе ідэі і прыхільнасць паўплывалі на стварэнне ў гэтай краіне групы «Жанчыны ў чорным»Carmen Magallón: Mujeres en pie de paz, Madrid, Siglo XXI, 2006..

З 1992 года Сташа Заёвіч з’яўляецца аўтарам шматлікіх эсэ, артыкулаў і дадаткаў у мясцовых, рэгіянальных і міжнародных СМІ, часопісах і публікацыях пра жанчын і палітыку, рэпрадуктыўныя правы, вайну, нацыяналізм і мілітарызм, жаночы супраціў вайне і антымілітарызм.

У 2017 годзе Сташа Заёвіч падпісала Дэкларацыю аб агульнай мове харват, сербаў, баснійцаў і чарнагорацаўSignatories of the Declaration on the Common Language, official website, retrieved on 2018-08-16..

Прысутнічала на мерапрыемствах «Жанчыны ў чорным», арганізаваных у памяць ахвяр вайны ў Вукавары (Харватыя), і спікерам акцыі пратэсту, прысвечанай гадавіне пачатку Баснійскай вайны, падкрэсліўшы адсутнасць увагі да гэтых падзеяў, ахвярам і раскрыцці ваенных злачынстваў.

З 1995 года ўдзельніцы «Жанчын у чорным» штогод ушаноўваюць памяць ахвяр разні ў Срэбраніцы. У 2015 годзе ў інтэрв’ю ўкраінскаму BBC Сташа Заёвіч заявіла, што прадстаўнікі сербскага ўрада павінны паважаць прысуды міжнародных судоў у Гаазе і прызнаць генацыд у Срэбраніцы.

Сташа Зайовіч была намінаваная і атрымала шэраг прызоў і ўзнагарод. Сярод іх Прэмія міру тысячагоддзя для жанчын, «Ганаровы грамадзянін Туціна», «Ганаровы грамадзянін Гранады» і іншыя. Была намінаваная на Нобелеўскую прэмію міру у рамках кампаніі «1000 жанчын на Нобелеўскую прэмію міру» ў 2005 годзе, а таксама ў 2005 і 2007 гадах была намінаваная на званне «Газетны чалавек года» штодзённай газетай «Данас».

Спасылкі

Žene u crnom - Women in Black Інтэрв’ю для Deutsche Welle Інтэрв’ю для «Al Jazeera»

Катэгорыя:Пацыфісты Катэгорыя:Постаці фемінізму Катэгорыя:Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў