«Бэтмэн» () — амерыканскі мастацкі фільм, заснаваны на коміксах выдавецтва DC Comics, прэм’ера якога адбылася ў сакавіку 2022 года. Рэжысёрам фільма выступіў Мэт Рыўз, у галоўнай ролі — Роберт Пацінсан.
У беларускі пракат фільм не выйшаў з прычыны байкоту буйных кінакампаній, звязанага з уварваннем Расіі ва Украіну.
Сюжэт Пасля двух гадоў пошукаў правасуддзя на вуліцах Готэма Бэтмэн становіцца для гараджан увасабленнем бязлітаснай адплаты. Калі ў горадзе адбываецца серыя жорсткіх нападаў на высокапастаўленых чыноўнікаў, доказы прыводзяць Бруса Уэйна ў самыя цёмныя закуткі злачыннага свету, дзе ён сустракае Жанчыну-кошку, Пінгвіна, Кармайна Фальконэ і Загадачніка. Цяпер пад прыцэлам аказваецца сам Бэтмэн, якому трэба будзе адрозніць сябра ад ворага і аднавіць справядлівасць.
У ролях Роберт Пацінсан — Брус Уэйн / Бэтмэн Зоі Кравіц — Селіна Кайл / Жанчына-кошка Пол Дано — Эдвард Нэштан / Загадачнік Джэфры Райт — Джэймс Гордан Джон Туртура — Кармайн Фальконе Пітэр Сарсгаард — акруговы пракурор Готэма Гіл Колсан Эндзі Сёркіс — Альфрэд Пеніўорт Колін Фарэл — Освальд «Оз» Кабблпот / Пінгвін Джэймі Лоўсан — кандыдат у мэры Готэма Бэла Рэал Джыл Перас-Абрахам — афіцэр паліцыі Готэма Марцінес Алекс Фернс — камісар Піт Сэведж Кон О'Ніл — шэф паліцыі Готэма Макензі Бок Руперт Пенры-Джонс — мэр Готэма Дон Мітчэл малодшы Бары Кеаган — Джокер (камеа) Джэй Лікурга — бандыт Чарлі Карвер — блізнец-ахоўнік клуба «Айсберг Лаўнж» Макс Карвер — блізнец-ахоўнік клуба «Айсберг Лаўнж» Хана Хржыч — Аніка Казлоў Оскар Новак — Брус Уэйн у юнацтве Люк Робертс — Томас Уэйн Стэла Стокер — Марта Уэйн
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Фільмы ЗША 2022 года Катэгорыя:Фільмы-баевікі 2022 года Катэгорыя:Крымінальныя фільмы 2022 года Катэгорыя:Фільмы-драмы 2022 года Катэгорыя:Фільмы-трылеры 2022 года Катэгорыя:Фільмы-баевікі ЗША Катэгорыя:Крымінальныя фільмы ЗША Катэгорыя:Фільмы-драмы ЗША Катэгорыя:Фільмы-трылеры ЗША Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы Мэта Рыўза Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Майкл Джакіна