Валянцін Анатолевіч Борзды (нар. , г. Маладзечна, Мінская вобласць) — беларускі скульптар.
Біяграфія Скончыў у 1988 годзе Мінскае мастацкае вучылішча, у 1996 годзе — Беларускую акадэмію мастацтваў. 3 1982 удзельнік мастацкіх выставак.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1997 года«ТРОГАТелЬная выставка». З 18 мая па 25 ліпеня 2011 года.
Жыве і працуе ў Мінску.
Творчасць Працуе ў манументальнай, станковай і паркавай скульптуры. Матэрыял — бронза, метал, дрэва.
Сярод твораў: скульптуры «Бронзавы меч», «Гітара», «Сірэна», «Насарог» (усе Мінск).
Творы знаходзяцца ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, Нацыянальным Полацкім гісторыка-культурным музеі-запаведніку, Музеі новага мастацтва (Віляндзі, Эстонія) і інш.
Літаратура
Катэгорыя:Скульптары XXI стагоддзя Катэгорыя:Скульптары СССР Катэгорыя:Скульптары Беларусі Катэгорыя:Скульптары-манументалісты