«Венам 2» () — амерыканскі фантастычны фільм 2021 года, заснаваны на коміксах выдавецтва Marvel Comics. З’яўляецца другой карцінай у «Сусвеце Чалавека-павука ад Sony».
Прэм’ера стужкі ў Беларусі адбылася 30 верасня 2021 года.
Сюжэт Больш чым праз год пасля таго як у яго ўсяліўся іншапланетны сімбіёт Венам, журналіст Эдзі Брок спрабуе прыстасавацца да новага жыцця з суперздольнасцямі і пастаянным жаданнем Венама адкусваць людзям галовы. Брок спрабуе адрадзіць сваю кар’еру і бярэ інтэрв’ю ў серыйнага забойцы Клетус Касадзі, а той выпадкова становіцца гаспадаром сімбіёта Карнажа і збягае з турмы непасрэдна падчас уласнай кары.
У ролях Том Хардзі — Эдзі Брок / Венам Вудзі Харэльсан — Клетус Касадзі / Карнаж Мішэль Уільямс — Эн Вейінг: акруговы пракурор і былая дзяўчына Эдзі, нявеста Дэна Наомі Харыс — Фрэнсіс Бэрысан / Візг Рыд Скот — Дэн Льюіс: доктар і жаніх Эн Стывен Грэм — Патрык Маліган: дэтэктыў, які спадзяецца выкарыстаць сувязь паміж Брокам і Касадзі, каб знайсці астанкі ахвяр забойстваў Касадзі
Спасылкі
Катэгорыя:Фільмы ЗША 2021 года Катэгорыя:Фантастычныя фільмы 2021 года Катэгорыя:Фільмы сусвету Чалавека-павука ад Sony Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Марка Белтрамі