Аляксандра Мікалаеўна Гесь (, в. Гусакі,  — ) — беларускі гісторык.

Біяграфія Скончыла ў 1967 годзе гістарычны факультэт БДУ. Настаўнічала, з 1975 у Інстытуце гісторыі партыі пры ЦК КПБ, з 1991 у БелНДІ дакументазнаўства і архіўнай справы, з 1995 у Нацыянальным архіве Беларусі.

Навуковая дзейнасць Даследуе нацыянальна-культурнае жыццё Беларусі ў 1920-30-я г., гісторыю археаграфіі, архівазнаўства і літаратуры Беларусі, жыццё і дзейнасць дзеячаў беларускага Адраджэння, пытанні беларусізацыі. Адзін з аўтараў і складальнікаў зборнікаў дакументаў і матэрыялаў «Хроніка найважнейшых падзей гісторыі КПБ» (ч. 3, 1980), «Камуністычная партыя Беларусі ў рэзалюцыях і рашэннях з’ездаў і пленумаў ЦК» (т. 1-3, 1983-85), «Па волі народа: 3 гісторыі арганізацыі БССР і стварэння КПБ», «К. Каліноўскі: 3 друкаванай і рукапіснай спадчыны» (абодва 1988), «Ідэалагічная дзейнасць Кампартыі Беларусі» (ч. 1, 1990), «Антон Луцкевіч: матэрыялы следчай справы НКУС Беларусі» (1997), «Слуцкі збройны чын 1920 г. у дакумэнтах і ўспамінах» (2001) і інш.; адзін з аўтараў кнігі «Памяць» Нясвіжскага раёна (2001).

Выбраная бібліяграфія «Калі песня жыве беларуса, будзе жыць беларускі народ!»: Жыццёвы і творчы шлях У. Тэраўскага (разам з У.Ляхоўскім) // Мастацтва. 1996. № 12; Учора і сёння: Ці мае беларускі народ сваю мову і сваю культуру // Скарыніч. Мн., 1997. Вып. 3; «Імем Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі…» (пра рэпрэсіі супраць немцаў у Беларусі ў 30-я гг.) // Форум. 1997-98. № 6-7; «Выслаць за межы Беларусі…» // Палітычныя рэпрэсіі на Беларусі ў XX ст.: Матэрыялы навук.-практ. канф. Мн., 1998; «Усякі іншы шлях лічу памылковым і шкодным»: Беларусізацыя сельгасакадэміі, год 1925-ы // Акадэмік Гаўрыла Гарэцкі: Успаміны, арт., дак. Мн., 2000; Калінінская акруга: хроніка беларускага культурнага жыцьця 1920-х гг. // Спадчына. 2001, № 3.

Літаратура Ляхоўскі У. Памяці Аляксандры Гесь // Архэ. — 2011. — № 3. — С. 463—468.

Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Педагогі Беларусі