WHL0137-LS, таксама вядомая пад назвай Эарэндэл () — зорка, выяўленая тэлескопам Хабл пры дапамозе гравітацыйнага лінзіравання скопішча галактык WHL0137-08. Па стане на канец сакавіка 2022 года з’яўляецца са ўсіх вядомых зорак. Яе чырвонае зрушэнне складае 6,2 ± 0,1. Святло ад зоркі было выпушчана праз 900 млн гадоў пасля Вялікага выбуху і ішло да Зямлі 12,9 млрд гадоў. Паводле прадстаўнікоў НАСА, пацверджанне і спектральная класіфікацыя зоркі чакаецца пасля назіранняў з новага касмічнага тэлескопа «Джэймс Уэб».
Зорка атрымала неафіцыйную назву Эарэндэл (, што ў перакладзе азначае — «Ранішняя зорка» або «Узыходзячае святло»). Эарэндзіль — імя паўэльфа ў легендарыуме англійскага пісьменніка Дж. Р. Р. Толкіна. Паводле «Сільмарыліяна», дзе найбольш падрабязна апавядаецца гісторыя персанажа, Эарэндзіль на сваім караблі з чароўным на борце адправіўся ў падарожжа па нябесных прасторах, стаўшы найярчэйшай зоркай Міжзем’я. Астраном НАСА Мішэль Талер пацвердзіў, што падабенства назвы зоркі і імені персанажа Толкіна з’яўляецца наўмысным. Бацькоўская галактыка зоркі, WHL0137-zD1, атрымала назву «Арка ўсходу» (), бо з-за гравітацыйнага лінзіравання яе святло было скрыўлена ў форме доўгага паўмесяца.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Астранамічныя аб’екты, адкрытыя ў 2022 годзе Катэгорыя:Астранамічныя аб’екты, названыя ў гонар Толкіна і яго легендарыума Катэгорыя:Касмічны тэлескоп «Хабл» Катэгорыя:Міжгалактычныя зоркі Катэгорыя:Кіт (сузор’е)