«King’s Man: Пачатак» () — мастацкі фільм рэжысёра Мэцью Вона. Фільм з’яўляецца прыквелам да серыі фільмаў Kingsman. Рэліз фільма ў ЗША планаваўся на лістапад 2019 года, але пасля некалькіх пераносаў, звязаных з пандэміяй COVID-19, прэм’ера была прызначаная на 22 снежня 2021 года. Прэм’ера стужкі ў Беларусі адбылася 13 студзеня 2022 года.

Сюжэт Kingsman — арганізацыя супершпіёнаў, якая дзейнічае на карысць чалавецтва ўдалечыні ад цікаўных вачэй. І адзін з першых і самых таленавітых аператыўнікаў у гісторыі арганізацыі — Конрад, малады і нахабны сын герцага Оксфардскага. Як і многія яго сябры, ён марыў служыць на карысць Англіі, але ў выніку аказаўся ўцягнуты ў таемны свет шпіёнаў і забойцаў.

У ролях Харыс Дзікінсан — Конрад Даніэль Бруль — Эрык Ян Ханусен Рэйф Файнс — герцаг Арланда Оксфардскі / Артур Аляксандра Марыя Лара — Эмілі, герцагіня Оксфардская Ааран Тэйлар-Джонсан — Арчы Рыд / Лансялот Рыс Іванс — Рыгор Распуцін Джэма Артэртон — Полі / Галахад Мэцью Гуд — маёр Мортан Том Холандэр — Георг V / Вільгельм II / Мікалай II Алекса Пова — каралева Вікторыя Бранка Каціч — Аляксандра Фёдараўна Джыман Хонсу — Шола / Мерлін Стэнлі Тучы — Пасол Злучаных Штатаў Амерыкі / Бедывер

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Фільмы-баевікі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Фільмы-баевікі ЗША Катэгорыя:Экранізацыі коміксаў ЗША Катэгорыя:Камедыйныя баевікі Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы пра шпіёнаў Катэгорыя:Фільмы пра Лондан Катэгорыя:Фільмы ЗША 2021 года Катэгорыя:Kingsman