2-і завулак Розы Люксембург — завулак у Маскоўскім раёне Мінска з двухбаковым рухам. Назву атрымаў у гонар аднайменнай вуліцы, што знаходзіцца побач.
Размяшчэнне Пачынаецца ад скрыжавання з праспектам Дзяржынскага; ідзе з паўднёвага ўсходу на паўночны захад; заканчваецца перакрыжаваннем з вуліцай Карла Лібкнехта. Скрыжаванняў з іншымі вуліцамі не мае. Ідзе паралельна першаму транспартнаму кольцу і вуліцы Каржа.
Спасылкі
Катэгорыя:Маскоўскі раён (Мінск)