Браніцкія, Грыфіты-Браніцкія — шляхецкі род герба «Грыф». Паходзілі з-пад Кракава, дзе мелі в. Браніцы. Родапачынальнік — Ян Клеменс Браніцкі, кракаўскі ваявода (1243). 3 сярэдзіны XVII ст. праз шлюб іншага Яна Клеменса з дачкой Стафана Чарнецкага Аляксандрай Катажынай род Браніцкіх трывала звязаны з Падляшшам, дзе галоўную сядзібу ўладкаваў у тагачаснай в. Беласток. Галоўныя ўладанні мелі надалей у Малой Польшчы, Падляшскім ваяводстве і Ваўкавыскім павеце.
Найбольш вядомыя Ян Клеменс (?—1673), маршалак Кароннага Трыбунала (1651), падстолі (1658) і стольнік (1660) каронны. Стафан Мікалай (?—1709), стольнік каронны (1688), ваявода падляшскі (1703). Ян Клеменс Браніцкі (1689—1771), харужы вялікі каронны ў 1724—28, генерал артылерыі кароннай у 1728—35, гетман польны каронны ў 1735—52, гетман вялікі каронны з 1752, адначасова кракаўскі ваявода ў 1746—62 і кашталян з 1762 года.
Літаратура
Boniecki A. Herbarz polski. Т. 2. Warszawa, 1899; Polski słownik biograficzny. T. 2. Warszawa, 1938; Kowecka E. Dwór «najładniejszego w Polszczę magnata». Warszawa, 1993.
Спасылкі