Ана Рош (; нар. 1972, Шэмпетэр-пры-Горыцы) — шэф-повар са Славеніі. Кухар-самавучка, яна кіруе кухняй рэстарана Hiša Franko у Кабарыдзе, Славенія.
Біяграфія Нарадзілася ў сям’і амбіцыйных бацькоў, ў дзяцінстве яна займалася гарналыжным спортам, займала месца ў маладзёжнай зборнай Югаславіі, але пазней вырашыла, што не хоча прафесійнай кар’еры. Пасля гэтага яна вучылася дыпламатыі ў Гарыцыі, калі пазнаёмілася са сваім партнёрам Вальтэрам Крамарам. Бацькі Крамара валодалі ўжо створанай рэстарацыяй Hiša Franko. Між іншым, яны вырашылі выйсці на пенсію, як толькі яна скончыла вучобу, таму яны з Крамарам вырашылі застацца і заняць сямейны рэстаран (супраць жадання бацькоў). Спачатку яна працавала афіцыянткай (Крамар стаў самелье) і спрабавала пераканаць тагачаснага шэф-повара паспрабаваць эксперыментаваць з традыцыйнымі рэцэптамі, але безвынікова. Пасля яго сыходу яна заняла кухню.
З дапамогай свякрухі і сяброўкі сям’і яна ў хуткім часе навучылася гатаваць дастаткова добра, каб прыцягнуць увагу ў шырокім рэгіёне сваімі кулінарнымі творамі. У 2010 годзе яна была прадстаўлена ў італьянскім кулінарным часопісе Identità Golose, што прыцягнула да яе яшчэ больш увагі. Яна пачала атрымліваць запрашэнні на першакласныя кулінарныя мерапрыемствы, напрыклад, была запрошанна шэф-поварам рэстарана Ikarus у Hangar-7 у Зальцбургу, Аўстрыя, і Gelinaz Grand Shuffle у Нью-Ёрку. У 2016 годзе Рош была паказаная ў дакументальным фільме Netflix Chef’s Table, а ў пачатку 2017 года Акадэмія 50 лепшых рэстаранаў свету прызнала яе лепшай жанчынай-поварам у свеце.
Яе стыль прыгатавання ўключае інавацыйныя пераробкі традыцыйных рэцэптаў з рэгіёна даліны Соча, прыгатаваных з мясцовых інгрэдыентаў. Уласны падыход Рош характарызуецца як «тэхнічны, амаль навуковы». Яна аддае перавагу падаваць сырую ежу, асабліва гародніну.
Прызнанне У 2016 годзе Рош была паказана ў дакументальным фільме Netflix «Chef’s Table».
У 2017 годзе Акадэмія 50 лепшых рэстаранаў свету прызнала яе лепшай жанчынай-поварам у свеце.
У 2019 годзе Travel + Leisure назваў Hiša Franko адным з 30 лепшых рэстаранаў свету.
Hiša Franko быў узнагароджаны дзвюма зоркамі Мішлен, калі Michelin Guide прадставіў свой першы рэйтынг Славеніі ў 2020 годзе.
Асабістае жыццё У Рош і Крамара двое дзяцей.
Катэгорыя:Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў