Эндрэ Дамнаўскі (, — ) — венгерскі жывапісец-манументаліст.
Вучыўся ў АМ у Будапешце (1926-31). У творах 50-60-х гг. (фрэска галоўнага ўваходу Металургічнага камбіната ў Дунауйварошы, 1955; сграфіта для вакзала ў Дэбрэцэне, 1961; габелен для Політэхнічнага інстытута ў Мішкальцы, 1966—67) паказаў сацыяльныя пераўтварэнні ў Венгрыі. Творам уласцівыя манументальная прастата, свабода і нязмушанасць кампазіцыі, эмацыйная выразнасць стрыманай, тонка распрацаванай каляровай гамы.