Лактышы́ — вадасховішча, размешчанае ў Ганцавіцкім раёне Брэсцкай вобласці і ў Клецкім раёне Мінскай вобласці за 20 км на ўсход ад горада Ганцавічы, каля вёсак Лактышы і Будча. Знаходзіцца на абалоне ракі Лань.

Збудавана ў 1977 годзе для арашэння меліяраваных сельгасугоддзяў і водазабеспячэння рыбнай гаспадаркі «Лактышы».

Катлавіна вадасховішча з'яўляецца часткай забалочанай поймы ракі Лань. Плошча паверхні складае 19,5 км². Даўжыня 6 км, найбольшая шырыня 4,2 км, даўжыня агараджальнай дамбы 9,8 км. Найбольшая глыбіня 4,9 м. Аб'ём вады 50,2 млн м³. Дно плоскае, глеістае. Ваганні ўзроўню вады на працягу года складаюць 2 метры. Вада ў вадасховішча падаецца з рэк Лань і Нача праз шлюзарэгулятар каля вёскі Лактышы.

На паўночным беразе знаходзіцца вёска Лактышы, на паўднёвым — Будча.

Галерэя

Літаратура  — С. 109.

Катэгорыя:Вадасховішчы Брэсцкай вобласці Катэгорыя:Вадасховішчы Ганцавіцкага раёна Катэгорыя:Вадасховішчы Клецкага раёна Катэгорыя:Вадасховішчы Мінскай вобласці Катэгорыя:З’явіліся ў 1977 годзе Катэгорыя:1977 год у Беларусі