Завулак Акадэміка Вышалескага — завулак у Фрунзенскім раёне Мінска. Назву атрымаў у гонар аднайменнай вуліцы, што знаходзіцца побач. Да 2004 года быў вуліцай вёскі Кунцаўшчына, папярэдняя назва — вуліца ЛугаваяРешение Минского городского исполнительного комитета №1520 от 30.07.2004 г. «Аб найменаванні і перайменаванні вуліц г. Мінска».
Размяшчэнне Пачынаецца ад скрыжавання з безназоўным праездам недалёка ад вуліцы Прытыцкага, ідзе з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад, заканчваецца скрыжаваннем з вуліцай Акадэміка Жэбрака. Перасякаецца з вуліцай Акадэміка Вышалескага, ёю ж падзелены на дзве часткі, якія стаяць адна ад адной на адлегласці 50 метраў. Ідзе паралельна вуліцам Брыкета і Скрыпнікава. Знаходзіцца за 1,5 км ад МКАД.
Грамадскі транспарт Рух грамадскага транспарту непасрэдна па завулку адсутнічае. Паблізу размешчана станцыя метро «Каменная Горка».
Спасылкі Переулок Академика Вышелесского на geodzen.com
Катэгорыя:Фрунзенскі раён (Мінск)