Пажар 1654 года ў Гомелі — пажар, які здарыўся не пазней за 13 жніўня 1654 годаАкты, относящиеся к истории Южной и Западной России, собранные и изданные Археографической комиссией : Т. 14: (Дополнение к т. 3) : [Присоединение Белоруссии. 1654-1655 / под редакцией Г. Ф. Карпова]. — Типография Ф. Елеонского, 1889. — Стлб. 143. ў Гомелі, эпізод часоў вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654-1667 гг. Маляўніча апісаны ў гісторыка-палітычным тракатаце «Гісторыя Русаў» (канец XVIII або пачатак XIX ст.), дзе памылкова датаваны лістападам 1656 годаИстория русов или Малой России / сочинение Георгия Конисского. — Университетская Типография, 1846. — С. 125-126. .

Прычыны, кантэкст і меркаваны маштаб пажару Пажар стаў вынікам мэтанакіраванага гарматнага абстрэлу гомельскага замка войскамі наказнога гетмана Запарожскага войска Івана Залатарэнкі.

Верныя маскоўскаму цару Аляксею Міхайлавічу казацкія загоны «сталі табарам» пад Гомелем і ўзялі яго ў аблогу не пазней за 9 ліпеня 1654 г.Акты, относящиеся к истории Южной и Западной России, собранные и изданные Археографической комиссией : Т. 14: (Дополнение к т. 3) : [Присоединение Белоруссии. 1654-1655 / под редакцией Г. Ф. Карпова]. — Типография Ф. Елеонского, 1889. — Стлб. 129-130. Гомель лічыўся важным фарпостам («всем местам граничным литовским головою») Рэчы Паспалітай у супрацьстаянні націску з Чарнігаўшчыны і СтарадубшчыныАкты, относящиеся к истории Южной и Западной России, собранные и изданные Археографической комиссией : Т. 14: (Дополнение к т. 3) : [Присоединение Белоруссии. 1654-1655 / под редакцией Г. Ф. Карпова]. — Типография Ф. Елеонского, 1889. — Стлб. 131.. Надзеі Залатарэнкі хутка здабыць Гомель, «принудив его голодом и безводием, приступом», спраўдзіліся часткова — казакі пераадолелі гарадскія ўмацаванні, завалодаўшы «местам», але «велми оборонный» замак узяць наскокам не змагліМакушников, О. А. Гомель с древнейших времён до конца XVIII в. Историко-краеведческий очерк / О. А. Макушников. — Гомель : РУП «Центр научно-технической и деловой информации», 2002. — С. 118-119.. Гомельскі гарнізон, што знаходзіўся ў замку, адхіліў прапановы падацца «пад царскую руку» і нават ажыццяўляў вылазкі за межы замкаАкты, относящиеся к истории Южной и Западной России, собранные и изданные Археографической комиссией : Т. 14: (Дополнение к т. 3) : [Присоединение Белоруссии. 1654-1655 / под редакцией Г. Ф. Карпова]. — Типография Ф. Елеонского, 1889. — Стлб. 141..

І. Залатарэнка, пярэчачы волі цара зняць аблогу і рушыць на дапамогу маскоўскім войскам на іншых участках вайны, працягваў намаганні па ўзяццю гомельскага замка, які безвынікова «даставаўся» артылерыйскаму агню. Лабавы штурм уяўляўся немагчымым ці занадта згубным для казакаў. Таму наказны гетман «повелел втянуть на Спаскую церьковьЦарква з такой назвай існавала ў Гомелі сама мала з першай паловы XVI ст. Дала назву вуліцы, на якой стаяла (не пазней за 1681 г.). Гл.: Макушников, О. А. Гомель с древнейших времён до конца XVIII в. Историко-краеведческий очерк / О. А. Макушников. — Гомель : РУП «Центр научно-технической и деловой информации», 2002. — С. 144-145. и колокольню мортиры и пушки, и палить из них внутрь замка, бросая при том и бомбы»Виноградов, Л. Гомель. Его прошлое и настоящее. 1142—1900 гг. / Л. Виноградов [Репринт. изд.]. — Гомель: КИПУП «Сож», 2005. — С. 44.. Гэтым абстрэлам і быў справакаваны пажар — «во многих местах» агнём занялася замкавая забудова і неўзабаве «весь замок наполнился пламенем».

Гасіць пажар гомельскі гарнізон не меў магчымасці, у тым ліку і з прычыны працягу абстрэлу замка, што змусіла абаронцаў пакінуць яго і здацца 13 жніўня 1654 г. «Шчасцем вашай царскай вялікасці гамяляне, палкоўнік, ротмістры з усімі сваімі людзьмі вашай царскай вялікасці скарыў бог», — пісаў Аляксею Міхайлавічу з гэтай нагоды І. Залатарэнка. Паказальна, што «Гісторыя Русаў» падае іншую версію развязкі: ваяры гомельскага гарнізона ўчынілі вылазку, каб падпаліць званіцу Спаскай царквы ці «при неудаче, спасаться бегством», але былі ўшчэнт разбіты казакамі.

Катэгорыя:Гарадскія пажары ў Беларусі Катэгорыя:Падзеі 13 жніўня Катэгорыя:Жнівень 1654 года Катэгорыя:Гісторыя Гомеля Катэгорыя:XVII стагоддзе ў Гомелі Катэгорыя:1654 год у Еўропе