Уладзіслаў Кірдзей (; ? — ) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Кірдзеяў герба «Бэлты». Нарадзіўся ў сям’і Кірдзея, заснавальніка роду, і Соф’і з Валовічаў.

Каралеўскі дваранін, спіжарны і карэнны ў 1633 годзе. Па пратэкцыі сваяка вялікага падскарбія Я. Валовіча паступіў служыць у скарб ВКЛ. Працаваў таксама ў канцылярыі ВКЛ як каралеўскі сакратар, пасля рэгент меншай канцылярыі ВКЛ (1638—1643). Гарадзенскі падстараста ў 1626—1634 гадах, падстолі з 1632 года, пісар земскі з 1638 года, маршалак з 1644 года. У 1634 годзе праводзіў люстрацыю каралеўскіх маёнткаў. У 1639 годзе абраны маршалкам сойма Рэчы Паспалітай.

Літаратура

Спасылкі

Уладзіслаў